У Кіраўскім ліцэі №15 прайшоў бацькоўскі сход з удзелам бацькоў з сацыяльна-няўдачных сем’яў

У Кіраўскім ліцэі №15 прайшоў бацькоўскі сход з удзелам бацькоў з сацыяльна-няўдачных сем’яў

СОПЫ-2 СОПЫ-1 СОПЫ-3 СОПЫ-4 СОПЫ-5 СОПЫ-6 СОПЫ-7Наўрад ці хто будзе выступаць супраць жыццёвай аксіёмы: кожнае дзіцяці павінна выхоўвацца ў паўнацэннай сям’і  з усімі яе маральнымі, чалавечымі  каштоўнасцямі. Такіх сем’яў у нашай краіне і раёне пераважная большасць. Аднак, на жаль, ёсць і іншыя, дзе далёка не заўсёды пануе дабрабыт, каханне і павага адзін да аднаго, дзе дзеці аказваюцца ў жыццёвай сітуацыі, калі ім патрабуецца дапамога, у тым ліку на дзяржаўным узроўні. Адна з галоўных прычын такога становішча ў асобных сем’ях — злоўжыванне бацькоў спіртным. Па такой прычыне гэтыя сем’і прызнаны сацыяльна няўдачнымі.

Менавіта для бацькоў, законных прадстаўнікоў такіх сем’яў раёна па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна быў наладжаны бацькоўскі сход з удзелам зацікаўленых служб. Актуальнасць яго мэты відавочная: павысіць адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей, эфектыўнасць выхаваўчага патэцыялу сям’і наогул. Сімвалічна было абрана і месца правядзення — цэнтр духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15.

З уступным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Вераніка Касьміна. Яна заклікала бацькоў надаваць максімум клопату дзецям. Асаблівая ўвага была звернута на правядзенне іх вольнага часу, у прыватнасці, знаходжання ў сацыяльных сетках інтэрнета. Зараз некаторыя камп’ютарныя гульні літаральна “замбіруюць” падлеткаў. Больш таго, падштурхоўваюць нават да суіцыду…

Аб арганізаці работы з сем’ямі, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю,  расказалі прысутным валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, супрацоўнікі раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Фіневіч і Наталля Крылова.

Актыўнасці ўдзельнікам мерапрыемства дадала педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Алена Гарэлікава, якая правяла гутарку з элементамі трэнінга на тэму сямейных каштоўнасцей як залогу паспяховага выхавання. Бацькам былі ўручаны падрыхтаваныя памяткі “Запаведзі і правілы мудрага педагога і пісьменніка Януша Корчака”.

Каштоўнасцям шлюбнага, сямейнага жыцця прысвячалася таксама гаворка, якую правяла з прысутнымі кіраўнік цэнтра духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15 Валянціна Грузд.

На тэму прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых зносін гаварыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Літвінка. На захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях, спальвання сухой расліннасці звярнуў увагу інспектар РАНС Аляксандр Жураўскі.

Паколькі мерапрыемства праходзіла напярэдадні веснавых школьных канікулаў, прысутных пазнаёмілі з планам праводзімых мерапрыемстваў для дзяцей на гэты перыяд, з тым, каб яны цікава і карысна адпачылі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024