За радком Паслання Прэзідэнта

За радком Паслання Прэзідэнта

_MG_9029Алена ЛЯНКЕВІЧ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
— У сваім Пасланні Прэзідэнт краіны адзначыў, што нягледзячы ні на якія эканамічныя цяжкасці, ні адна дзяржаўная сацыяльная праграма не будзе спынена. Не застануцца без падтрымкі ветэраны вайны і працы, грамадзяне, абараняўшыя Радзіму, падняўшыя з руін прамысловасць і сельскую гаспадарку. Будзе працягнута падтрымка сем’яў, малазабяспечаных і пажалых грамадзян, а таксама тых, хто страціў працаздольнасць.
Па словах Прэзідэнта, штогод колькасць маючых патрэбу ў дапамозе грамадзян толькі расце, задача ўрада краіны — падтрымаць гэтых людзей.
У дачыненні да людзей з абмежаванымі магчымасцямі прагучала меркаванне аб тым, што трэба стварыць для іх такія ўмовы, каб у далейшым інваліды маглі атрымліваць дастойную адукацыю і быць запатрабаванымі на рынку працы.
Падрабязна падчас выступлення Кіраўніка дзяржавы было разгледжана пытанне занятасці насельніцтва. У Беларусі актыўна ідзе працэс перапрафілявання стратных вытворчасцей. Адначасова арганізуюцца новыя. Пры гэтым галоўнае, па словах Прэзідэнта, захаваць высокакваліфікаваныя кадры.
Было адзначана, што сёння востра стаіць праблема занятасці грамадзян, якія маюць неканкурэнтаздольную прафесію альбо не маюць яе ўвогуле. Менавіта для іх прадугледжана браніраванне рабочых месцаў у розных арганізацыях, прыярытэтнае права яны маюць і пры накіраванні на абучэнне.
Прэзідэнтам раней было дадзена даручэнне да
1 мая прадаставіць магчымасць працаўладкавацца ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу і хто жадае працаваць. У нашым раёне створана і дзейнічае камісія па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы раёна грамадзян. Праводзяцца “Ярмарки вакансий”, падчас якіх кожны звярнуўшыйся атрымлівае інфармацыю аб маючыхся вакансіях, магчымасцях прайсці пераабучэнне ці заняцца прадпрымальніцкай альбо рамеснай дзейнасцю. Актыўна выкарыстоўваюцца і такія формы занятасці, як удзел беспрацоўных у аплачваемых грамадскіх работах.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, мэта Дэкрэта №3 — кожны павінен працаваць. Наша задача — дапамагчы грамадзянам працаўладкавацца.

_MG_5947Андрэй КАРПУК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
— Менавіта пытанне развіцця беларускай культуры стала адной з тэм, якую Прэзідэнт закрануў у сваім Пасланні. Згодны, што нам, беларусам, неабходна шанаваць і вывучаць сваю родную мову, развіваць духоўную спадчыну краіны. Садзейнічае гэтаму і право­дзімае штогадовае рэспубліканскае свята беларускай пісьменнасці. Сёлета яно пройдзе на старажытнай полацкай зямлі. І гэта сімвалічна: у бягучым годзе спаўняецца 500 год беларускаму кнігадрукаванню.
Наша прыгожая і міралюбівая краіна стала для многіх народаў гасцінным домам. І, як адзначыў Прэзідэнт, такая культурная і рэлігіёзная разнастайнасць служыць узаемнаму ўзбагачэнню.
Закрануў кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні і тэму падтрымкі адораных і таленавітых асоб, тых, хто сваім майстэрствам і работамі натхняе мільёны лю­дзей і праслаўляе Беларусь.
Ёсць і ў нашым раёне сярод маладых людзей нямала таленавітых, ініцыятыўных. Нам трэба не проста заўважаць і падтрымліваць такіх юнакоў і дзяўчат, а развіваць у іх адказнасць, актыўнасць, лідарскія якасці. Гэтага патрабуюць і час, і задачы, якія стаяць перад нашай краінай, перад кожным рэгіёнам і сёння, і ў будучым.

КрутькоАлена КРУЦЬКО, галоўны ўрач райбальніцы:
— Штогод падчас Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт узнімае пытанне развіцця і дасягненняў галіны аховы здароўя. І гэта правільна: каштоўнасць любой дзяржавы — здаровая нацыя.
Беларуская медыцына не стаіць на месцы: створана эфектыўная сістэма аховы здароўя. Па якасці аказання медыцынскіх паслуг наша краіна выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў свеце. У Беларусь прыязджаюць за якаснымі і высокакваліфікаванымі медпаслугамі з суседніх краін. Адзначаецца вельмі нізкая дзіцячая і мацярынская смяротнасць. Па гэтым паказчыку Беларусь знаходзіцца ў адным раду з самымі развітымі дзяржавамі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нельга выпускаць з віду пярвічнае звяно галіны, дзе яшчэ маюцца некаторыя праблемы. Напрыклад, абслугоўванне жыхароў вёсак, некаторых райцэнтраў. Таму Прэзідэнтам пастаўлена задача забяспечыць больш якасную ўрачэбную і сястрынскую дапамогу, актыўней укараняць перадавыя медыцынскія тэхналогіі, укамплектоўваць штаты ўстаноў аховы здароўя кваліфікаванымі медыцынскімі работнікамі. Хуткая медыцынская дапамога ўсюды, асабліва на вёсцы, павінна аказвацца аператыўна і ў поўным аб’ёме.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024