Прыярытэтная задача трэнераў Кіраўскай ДЮСШ — падрыхтоўка спартыўнага рэзерву

Прыярытэтная задача трэнераў Кіраўскай ДЮСШ — падрыхтоўка спартыўнага рэзерву

СпортсменыСпарыўнае жыццё і фізкультурны рух заўсёды з’яўляліся адной з візітных картак Кіраўшчыны. Акрамя таго, што вялікая колькасць жыхароў раёна — прыхільнікі здаровага ладу жыцця, якія ўдзельнічаюць у разнастайных спаборніцтвах і спартыўных святах, ёсць і тыя, хто ў свой час заняўся спортам на прафесійнай аснове. Як правіла, штуршок у гэтым ім далі заняткі ў спецыялізаванай установе — дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Аб сённяшняй рабоце ДЮСШ, здабытках і перспектывах мы папрасілі расказаць яе дырэктара Барыса ГАЎРЫЛЕНКУ:

— Нашай установе адведзена ў раёне вядучая роля ў развіцці спорту высокіх дасягненняў і падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву. Акрамя таго у сферы нашай непасрэднай дзейнасці — удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных спаборніцтвах, умацаванне ў дзяцей і падлеткаў здароўя, развіццё фізічных здольнасцей. Мы імкнемся будаваць работу наступным чынам: з ліку тых, хто займаецца ў ДЮСШ, знаходзім найбольш перспектыўных спартсменаў, разглядаем так званых “зорачак”, каб потым давесці іх да пэўнага ўзроўню і перадаць у вышэйшае звяно спартыўнай падрыхтоўкі — вучылішчы алімпійскага рэзерву, клубы і каманды па гульнявых відах спорту і інш. Штогод ДЮСШ перадае для далейшай шліфоўкі спартыўнага майстэрства ў сярэднім па 5-10 сваіх выхаванцаў.
Асабліва ў гэтым плане радуюць веласіпедысты. Выхаванцы трэнераў аддзялення веласпорту Сяргея Клімовіча і Юрыя Цішкова пастаянна папаўняюць рады вышэйшых спецыялізаваных устаноў. Атрымаўшы ўпэўнены штуршок у Кіраўскай ДЮСШ, веласіпедысты растуць у спартыўным плане, удзельнічаюць у самых прэстыжных спаборніцтвах планетарнага маштабу, радуючы сваімі рэзультатамі і дасягненнямі. Самае свежае і гучнае з іх — удзел Рамана Цішкова ў Чэмпіянаце свету на трэку, які прахо­дзіў нядаўна у Ганконгу. Адметна, што месцы пакінуўшых аддзяленне школы велагоншчыкаў-выдатнікаў адразу ж займаюць новыя перспектыўныя спартсмены, у чым вялікая заслуга трэнераў. На працягу шэрагу гадоў нашы веласіпедысты складаюць касцяк зборнай каманды Магілёўскай вобласці.
Стабільна на высокім узроўні выступаюць выхаванкі старшага трэнера аддзялення валейбола Сяргея Лазаковіча. На працягу шэрагу гадоў юныя кіраўскія валейбалісткі задаюць тон у спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і нават міжнароднага ўзроўню. Галоўнай жа гордасцю Сяргея Іванавіча можна лічыць яго выхаванку, 11-класніцу гімназіі Веалету Бяляўскую, якая сёлета ў саставе юніёрскай зборнай Беларусі стала бронзавым прызёрам Чэмпіятату свету і ўжо ў сваім узросце атрымала званне майстра спорту!
Таксама на адзяленні валейболу працуюць вопытныя трэнеры спартшколы Алена Яскевіч і Тамара Грыгор’ева.
Шмат перамог і прызавых месцаў на розных спаборніцтвах у выхаванцаў аддзялення цяжкай атлетыкі. Трэніруюць іх сапраўдныя энтузіясты сваёй справы Кірыл Іваніцкі і Андрэй Асташоў.
Самы даступны і масавы від — футбол. Зразумела, што ахоплена ім найбольшая колькасць выхаванцаў ДЮСШ: 99 з 206-ці. З юнымі футбалістамі актыўна займаюцца трэнеры Вадзім Бокач, Максім Хамічэнка, Валерый Галомзік, Кірыл Сцерлінгаў і іншыя трэнеры. Адметна, што акрамя хлопчыкаў, традыцыйна пераважна “мужчынскай” гульнёй ўжо некалькі гадоў актыўна займаюцца і дзяўчынкі.
Ужо традыцыйна “кіраўскім” відам стаў пляжны футбол. Каманда “Кіраўск-ДЮСШ” не першы сезон удзельнічае ў Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь і складае канкурэнцыю айчынным грандам Біч Сокеру. А спецыяльная пляцоўка на стадыёне дазваляе развіваць гэты від яшчэ больш эфектыўна.
Заняткі фізкультурай і спортам, безумоўна, даюць эфект і плён, калі яны рэгулярныя. Зусім мала застаецца часу да летніх школьных канікулаў. Традыцыйна на базе ДЮСШ будзе працаваць спартыўна-аздараўленчы лагер. У 2 зменах па 21 дню дзённага знаходжання нашы трэнеры прымуць 60 чалавек, а яшчэ 10 дзевяцідзённых змен па 20 чалавек будуць знаходзіцца ў палатачна-перасовачных лагерах. Выкарыстаем трэніровачныя базы ў Барсуках, Чыгірынцы і Гарадцы. Школьнікаў забяспечаць харчаваннем за кошт дзяржаўных сродкаў. Акрамя таго, што не перарвецца трэніровачны працэс, рабяты падчас знаходжання ў лагерах будуць вучыцца самастойнасці, вывучаць гісторыю роднага краю, далучацца да прыроды, да здаровага ладу жыцця.
І няхай заняткі фізкультурай і спортам і школьнікам, і дарослым дапамагаюць атрымліваць упэўненасць у сабе, дасягаць высокіх рэзультатаў!
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024