Сям’я Філімонавых з Мышкавіч: галоўнае — каханне і згода!

Сям’я Філімонавых з Мышкавіч: галоўнае — каханне і згода!

Филимоновы-2Народная мудрасць сцвярджае: дом трымаецца на чатырох кутах, а сям’я — на двух галовах. Чатыры куты сямейнага ачага — гэта ўзаемныя каханне, вернасць, дапамога і павага. У гэтым упэўнены Артур і Вольга Філімонавы з аг.Мышкавічы, якія ў атмасферы дабрыні і любові выхоўваюць траіх дзяцей: Ілью, Арцёма і Сафію. Хлопчыкам зараз 10 і 7 год адпаведна, а дачурцы споўнілася два годзікі.
Муж і жонка – работнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: галава сям’і працуе механізатарам, ён заўсёды ў ліку перадавікоў, і не раз чытачы “раёнкі” бачылі яго прозвішча на старонках газеты ў публікацыях пра ход сельскагаспадарчых работ. Яго жонка Вольга да дэкрэтнага адпачынку працавала агароднінаводам на цяплічным камбінаце.
Пазнаёміліся яны 12 гадоў таму. У той час Вольга, уражэнка в.Капусціна, навучалася ў Жыліцкім сельгаскаледжы. А мышкавіцкі хлопец Артур, механізатар мясцовай гаспадаркі, у адзін з вечароў з сябрамі вырашыў наведацца ў суседнюю вёску на дыскатэку, дзе і пазнаёміўся з Вольгай. Тая сустрэча стала пачаткам іх гісторыі кахання, а праз год пачаўся адлік сямейнага жыцця. Яно, як і ў многіх маладых сем’яў, пачыналася няпроста: не было ўласнага жылля, не хапала сродкаў, а на свет у хуткім часе павінен быў з’явіцца першынец, вельмі жаданы. Неўзабаве гаспадарка выдзеліла Артуру кватэру ў доме па вул.Арлоўскага, і ў сям’і з’явілася сваё жыллё.
Дапамагалі, як маглі, і вельмі падтрымлівалі бацькі. Калі ж нарадзіўся Ілья, нягледзячы на ўсе складанасці, маладыя бацькі адчулі сябе па-сапраўднаму шчаслівымі.
Некаторыя сем’і пасля нараджэння першага дзіцяці доўга не рашаюцца на другое, жадаюць пажыць для сябе, знаходзяцца і іншыя прычыны кшталту “трэба спачатку зрабіць рамонт, з’ездзіць на мора і інш”. Філімонавы ж адназначна вырашылі, што ў іх абавязкова павінна быць больш аднаго дзіцяці, і праз тры гады на свет з’явіўся Арцём, а амаль тры гады назад – і Сафійка.
У сям’і ўсё па распарадку. Маці – “дзяжурны” па кухні і па дому. Абавязкі хлопчыкаў – старанна вучыцца, дапамагаць выхоўваць сястрычку. І ўсебакова развівацца: Ілья наведвае тэатральны гурток, а Арцёму даспадобы маляванне. Бацьку заспець дома вельмі складана: з вясны да восені ўвесь светлавы дзень праводзіць у полі. Але ён, у сваю чаргу, кожны выхадны прысвячае жонцы і дзецям, дапамагае па хатніх справах.
Вольга шчыра прызналася, што муж і ў буднія дні пасля працы заўсёды дапамагае ёй па гаспадарцы. І нярэдка браў на сябе клопаты пра дзяцей, калі яны былі зусім малыя: не спаў начамі, калыхаў сыноў і дачку, гуляў з імі…
Да прыходу мужа заўсёды гатова смачная вячэра. За ёй збіраецца ўся сям’я. Гаспадыня ведае, чым папесціць сваіх дамачадцаў. У яе кулінарнай кнізе дзясяткі фірменных рэцэптаў. Але ёсць тыя, да якіх ні адзін з родных не застаецца абыякавым – напрыклад, блінчыкі з каўбасой і сырам. Молодшыя, як і належыць, сапраўдныя ласуны, і іх любімы пачастунак – мамін салодкі пірог.
На пытанне, ці ёсць рэцэпт сямейнага шчасця, Філімонавы адказваюць, што немалаважнымі яго атрыбутамі з’яўляюцца давер, павага адзін да аднаго, цярпенне, праца над сабой. Кіруючы сваімі пачуццямі, заўсёды можна зразумець каханага чалавека. Таксама, адзначаюць Артур і Вольга, вельмі важна не быць эгаістычнай натурай. 3 таго моманту, як мужчына з жанчынай вырашылі звязаць свае жыцці, знікае ўласнае «Я», а застаецца толькі агульнае «Мы».
Мнагадзетныя бацькі надаюць вялікае значэнне прыцягненню рабят да здаровага ладу жыцця. Нават адпачынак выбіраюць актыўны. Не без агеньчыка ў вачах бацькі расказваюць пра сумесныя паездкі на прыроду. Для такіх “вылазак” ў іх маецца ўсё неабходнае. Не гоняцца яны за “горящими” пуцёўкамі на заморскія берагі, запэўніваюць, што і ў нас, на Кіраўшчыне, можна выдатна адпачыць, варта толькі азірнуцца навокал – адкрыць для сябе прыгажосць роднага краю.
Можа здацца, што ад дзіцячай актыўнасці галава пойдзе кругам, не да адпачынку пасля цяжкага працоўнага дня. На гэта Артур адназначана кажа: іншага прызначэння для сябе ў жыцці і не бачыць, нічога б не стаў мяняць. Прызнаецца, што нават расстанне ў некалькі гадзін наганяе сум. На думку мнагадзетнага бацькі, лепшыя лекі ад працоўных нагрузак і недамагання – дзеці і любімая жонка, а сям’я – лепшае, чаму можна прысвячаць жыццё…
Філімонавы вельмі падобныя ў адносінах да жыцця і маральных каштоўнасцей. А таксама дружныя. А ў такіх сем’яў заўсёды ўсё ладзіцца, і калі яны – адно цэлае, то і ніякія нягоды і цяжкасці іх не палохаюць.
Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024