Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Кіраўшчыны ўспамінаюць ваенную маладосць

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Кіраўшчыны ўспамінаюць ваенную маладосць

ВетэраныНапярэдадні Дня Перамогі навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа, члены атрада “Міласэрнасць” райкама ГА “БРСМ” сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны Іванам Ягоравічам Касалапавым і Дзмітрыем Аляксандравічам Шэндзеравым (на здымку).
Прадстаўнікі моладзі выказалі словы ўдзячнасці ветэранам за магчымасць радавацца мірнаму жыццю і ўпэўнена будаваць планы на будучыню, і адзначылі, што яны будуць дастойнай зменай іх гераічныму пакаленню, а подзвіг пераможцаў назаўсёды застанецца ў памяці і сэрцах.

1941 год. Ураджэнцу г.Новы Аскол Белгародскай вобласці Івану Касалапаву ішоў 18-ы год. Здавалася б, напера­дзе — жыццё, поўнае светлых мар і надзей. Але чэрвеньская раніца перакрэсліла ўсе планы. Павестку юнак атрымаў ужо на другі дзень Вялікай Айчыннай вайны — заклікалі на вучобу ў аўтамабільна-матацыклетнае вучылішча Чыр­вонай Арміі, што на Браншчыне. Праз некаторы час Іван Ягоравіч скончыў першае Харкаўскае танкавае вучылі­шча імя Сталіна — сапраўдную кузню гераічных і мужных камандзіраў-танкістаў.
Шмат выпрабаванняў прынесла вайна Івану Касалапаву. Летам 1943 года ён ўжо — камандзір узвода 16-га гвардзейскага асобнага танкавага палка — у баі за Харкаў атрымаў кантузію і быў цяжка паранены. Некалькі месяцаў лячыўся ў ваенных палявых шпіталях, дома праходзіў рэабілітацыю. Але вельмі хацеў лейтэнант Касалапаў біць ворага і зусім хутка зноў быў накіраваны на фронт. Трапіў ён ў 1440 самаходна-артылерыйскі полк, з якім прымаў удзел у Яска-Кішынёўскай аперацыі, баях за вызваленне Венгрыі. Дзень Перамогі застаў Івана Ягоравіча ў сталіцы Аўстрыі Вене, але дадому ён вярнуўся не адразу — яшчэ 3 гады нёс службу ў Венгрыі.
Лёс прывёў Івана Ягоравіча ў Беларусь, дзе ён працаваў у Шклоўскім і Дрыбінскім раёнах, а ў 1970 годзе прыехаў на Кіраўшчыну. Спачатку ён быў назначаны на пасаду дырэктара Жыліцкага саўгаса-тэхнікума, праз 8 год стаў кіраваць СПТВ-66. Не заканчваў сумленна працаваць Іван Ягоравіч і пасля выхаду на заслужаны адпачынак – доўгі час выкладаў механізацыю ў Жылічах. Яго працоўныя заслугі адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, жыхару в.Добасна Дзмітрыю Шэндзераву ішоў 11-ты год, ён паспеў скончыць толькі 3 класы. У іх вялікай і дружнай сям’і ён — малодшы, два браты і сястра ўжо былі дарослымі. Пасля таго, як немцы сталі гаспадарнічаць на нашай зямлі, сям’я Шэндзеравых вырашыла схавацца ў лесе: яны чулі пра выпадкі, калі фашысты знішчалі цэлыя сем’і за дапамогу партызанам, не шкадуючы пры гэтым нават малых дзяцей і нямоглых людзей.
Маці, браты і сёстры ўступілі ў рады кіраўскага партызанскага атрада С.І.Свірыда. Юнак таксама хацеў прыносіць якую-небудзь карысць народу, краіне і, калі аднойчы яму пашчасціла ўбачыць партызан з Клічаўскага раёна, неадкладна папрасіўся да іх на службу. На радасць Дзмітрыя, камандзір атрада якраз шукаў хлопчыкаў яго ўзросту для выканання спецыяльных заданняў. І смелы юнак стаў адным з народных мсціўцаў.
Так пачаўся ваенны шлях Дзмітрыя Аляксандравіча, які складаўся са шматлікіх заданняў і даручэнняў партызан: перед наступленнем атрада хлопец накіроўваўся ў вёскі, каб падлічыць колькасць ворагаў і іх тэхнікі, вывучаў новую мясцо­васць, прымаў удзел у арганізацыях засад… І нават у саставе запаснога палка дайшоў амаль да Польшчы.
Калі выконваў заданні, Дзмітрый Аляксандравіч добра разумеў, што дадзеныя, здабытыя ім, прынясуць карысць байцам, дапамогуць у барацьбе з фашыстамі. І жаданне знішчыць ворага перамагала ўсе страхі. А ўзнагародай за мужнасць стаў медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 г.г.”, якой ганарыўся падлетак…
Для жыхароў Кіраўшчыны Іван Ягоравіч і Дзмітрый Аляксандравіч — паважаныя людзі, якія з’яўляюцца прыкладам людзей з характарам, загаратаваным у барацьбе за незалежнасць Радзімы, умацаваным у стваральнай працы ў мірны час.
Адыходзяць у мінулае суровыя гады вайны. Выраслі новыя пакаленні, для якіх Вялікая Айчынная — ужо далёкая гісторыя. Але назаўжды ў нашых сэрцах застанецца памяць пра тых, хто змагаўся і загінуў, хто змагаўся і выжыў, хто выстаяў дзеля жыцця і міру на зямлі.
Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024