Адзіны дзень інфармавання пройдзе на Кіраўшчыне 15 чэрвеня
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 15 чэрвеня бягучага года, на тэму: «Нацыянальная турыстычная індустрыя. Забеспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян. Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь».
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: «Фінансавая граматнасць: аснова ведаў і практычных навыкаў у галіне фінансаў неабходных ўсім грамадзянам».
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.