Каля 80 чалавек на Кіраўшчыне маюць званне “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”

Каля 80 чалавек на Кіраўшчыне маюць званне “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”

ДоноркаЛюдзі, якія здаюць кроў і яе кампаненты, дораць іншым на­дзеі, мары, жыццё… Нямала чалавек выконваюць гэтую высакародную місію і ў нашым раёне. Сярод іх — сястра-гаспадыня аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі райбальніцы Галіна Аўчыннікава. Жанчына ўзнагаро­джана знакам «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», які азначае, што яна здала кроў звыш за 40 разоў.
У 1994 годзе Галіна Анатольеўна ўладкавалася на работу ў райбальніцу, у аддзяленне рэанімацыі. Дзяўчына кожны дзень бачыла, як урачы імкнуліся выратаваць сваіх пацыентаў, як іншы раз тэрмінова патрабавалася кроў для выратавання чалавечага жыцця… Менавіта тады яна і вырашыла стаць донарам, праявіўшы не толькі грамадзянскую адказнасць, але і хрысціянскую, чалавечую салідарнасць.
Трэба сказаць, што на той мамонт медыкі здавалі кроў бясплатна, дарэчы, і сёння многія з іх адмаўляюцца ад гарантаваных выплат. Галіна Аўчыннікава нікола не ставіла на першы план нейкія матэрыяльныя выгоды ад донарства: галоўнае, лічыць яна, што яе дапамога для кагосьці жыццёва неабходная.
Па словах Галіны Анатольеўны, ні з чым не параўнаць тое адчуванне самазадавальнення і пачуццё выкананага абавязку, калі бачыш, што пацыент, які атрымаў часцінку тваёй крыві, ідзе на папраўку, як свецяцца радасцю вочы родных, калі ім паведамляеш, што ўсё самае страшнае ўжо закончылася…
Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам “раёнкі” медык, здача донарскай крыві — гэта не толькі акт міласэрнасці ў адносінах да іншых, навукова даказана, што грамадзяне, якія рэгулярна здаюць кроў або яе кампаненты, садзейнічаюць паляпшэнню свайго здароўя. І тая колькасць медыкаў, якія з’яўляюцца донарамі, — яскравае таму пацверджанне.
Дзяржава высока цэніць і заахвочвае людзей, якія гатовы ў любы час па першаму закліку прыйсці на дапамогу і здаць частку сваёй крыві тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Такія свядомыя грама­дзяне за актыўную донарскую дзейнасць удастойваюцца знака “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”. На Кіраўшчыне такое званне маюць каля 80 чалавек.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024