На базе Кіраўскага РАПТЗ прайшоў абласны семінар па ахове працы
Падчас правядзення палявых работ узнікае неабходнасць узмацнення кантролю за выкананнем правілаў па ахове працы, транспартнай і прамысловай бяспекі, умацавання працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Менавіта такой была тэма прайшоўшага на базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” семінара, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый, уваходзячых у структуру ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс”, галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Удзельнікаў семінара вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.
Адкрыў семінар старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Ён заклікаў прысутных не забываць, што вышэйшай каштоўнасцю грамадства з’яўляецца чалавек. Таму неабходна прымаць усе меры, каб не дапусціць траўматызму і тым больш смерці работнікаў падчас выканання імі працоўных абавязкаў. Адной з неабходных умоў у забеспячэнні бяспекі працы асабліва ў перыяд правядзення палявых работ у сельгаспрадпрыемствах з’яўляецца ажыццяўленне дзейснага кантролю за захаваннем устаноўленых для службовых асоб і работнікаў абавязкаў, патрабаванняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Больш падрабязна чытайце ў №44 “Кіраўца” за 2017 год.