На базе Кіраўскага раёна прайшоў выязны семінар-вучоба для кіруючых кадраў
На базе нашага раёна прайшоў выязны абласны семінар-вучоба “Аб павышэнні эфектыўнасці гаспадарання, выкарыстанні кіраўніцкага патэнцыялу кіруючых кадраў у вырашэнні вытворчых, эканамічных і сацыяльных праблем на вёсцы. Вопыт работы арганізацый аграпрамысловага комплексу Кіраўскага раёна» для новапрызначаных кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама асоб, якія ўключаны ў рэзерв кадраў на пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый вобласці.
Удзел у семінары-вучобе прынялі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ігар Аўсеенка, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, старшыня Магілёўскага абласнога Аграпрамысловага саюза Аляксандр Багель.
Больш падрабязна аб рабоце семінара-вучобы чытайце ў №43 “Кіраўца” за 2017 год.