Набірае абароты жніво ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Набірае абароты жніво ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Жнет Рассвет-1

Экіпаж у саставе камбайнераў Уладзіміра Бяляўскага і Аляксея Дзмітрыева шчыруе на рассветаўскіх палетках.

Жнет Рассвет-2

Экіпаж збожжаўборачннага камбайна ў састааве Івана Салановіча і Івана Багеля

У ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» набірае абароты ўборка збожжавых культур. 
Перад галоўнай сельскагаспадарчай кампаніяй тэхніка таварыства прайшла абкатку па рапсавым угоддзям, па стане на ўчарашні дзень культура ўбрана на 440 га з 780 наяўных.
Як толькі ўсталявалася спрыяльнае надвор’е, камбайнеры выехалі ўбіраць азімую пшаніцу. У гэтым годзе яна размешчана на 1750 га. За першыя дні жніва намалот склаў 360 т збожжа на 75 га. І ўраджайнасць добрая — 48 ц/га.
Увогуле сельгаставарыства з года ў год знаходзіцца у ліку лідараў па ўраджайнасці хлебнай нівы. Са свайго поспеху рассветаўцы сакрэту не робяць: дакладнае выкананне тэхналогій, працавітасць і беражлівыя адносіны да вырашчанага ўраджаю — вось яго асноўныя складаемыя.

Каб правесці жніво ў сціслыя тэрміны і якасна, на палеткі гаспадаркі штодзённа выходзіць 12 збожжаўборачных камбайнаў, з якіх 4 зараз працуюць на ўборцы пшаніцы. Бесперапынная дастаўка рапсу і збожжа на ачышчальна-сушыльныя комплексы ажжыццяўляецца з дапамогай 10 аўтамабіляў.
Тэмп уборкі, як і ў папярэднія гады, пачалі надаваць вопытныя хлебаробы — экіпаж у саставе Івана Салановіча і Івана Багеля. Сёлетняя ўборачная кампанія для Івана Леанідавіча ўжо 31-я, а яго цёзка 8-е жніво дапамагае старэйшаму таварышу ўбіраць вырашчаны ўраджай. У дружным тандэме яны штогод паказваюць выдатныя вынікі. Напрыклад, летась камбайнеры сталі першымі тысячнікамі ў раёне і вобласці.
Не адстаюць ад вопытных калег і маладыя экіпажы. Шчыру­юць на збожжавым полі камбайнер Уладзімір Бяляўскі, які другі раз прымае ўдзел ва ўборачнай кампаніі, і Аляксей Дзмітры­еў — ён на жніве ўпершыню. Настрой ў механізатараў такі: галоўнае, каб надвор’е не замінала, а мы — не падвядзем!
Як толькі камбайны пакідаюць палеткі, без прамаруджвання ўключаюцца ў работу прэс-падборшчыкі — з палёў убіраецца салома. Рулоны адразу вязуць на захоўванне да жывёлагадоўчых комплексаў.
Як адзначыў першы намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Жылінскі, таварыства поўнасцю ўкамплектавана механізатарскімі кадрамі. Людзі, занятыя на жніве, разумеюць усю важнасць і адказнасць пастаўленай перад імі задачы, а таму працуюць старанна і добрасумленна. Тым больш, што тэхніка ўся прадрыхтаваная, няма перабояў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, працаўнікі забяспечаны спецвопраткай і сродкамі аховы, гарачым харчаваннем, якое механізатарам дастаўляюць прама ў поле. Ужо звыклымі атрыбутамі кабіны камбайна сталі не толькі аптэчка і сродкі пажаратушэння, але і кандыцыянер.
З-за неспрыяльных пагодных умоў усе культуры спеюць на ты­дзень-два пазней, чым планавалася. І, калі “нябесная канцылярыя” не будзе зноў перашкаджаць хлебаробам, убраць збожжа ў сельгаставарыстве плануюць дзён за 20.
На палях з раніцы і да позняга вечара закіпела работа: па хлебнай ніве плывуць камбайны, за сваім залатым грузам спяшаюцца аўтамабілі. Жніво набірае абароты…
НастассяЛОГВІНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024