Рассветаўцы ўрачыста адзначылі 73-ю гадавіну з дня ўтварэння гаспадаркі

Рассветаўцы ўрачыста адзначылі 73-ю гадавіну з дня ўтварэння гаспадаркі

Мышки-26“Край, дзе мы з табой жывем…”. Свята пад такой назвай прайшло ў мінулую суботу ў аграгарадку Мышкавічы і было прымеркавана да 73-й гадавіны ўтварэння ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Святочныя мерапрыемствы ў аграгарадку доўжыліся амаль цэлы дзень і прыцягнулі ўвагу мноства мясцовых жыхароў, кіраўчан і гасцей. Да таго ж, на рассветаўскай зямлі праходзіў традыцыйны Мемарыял імя К.П.Арлоўскага, якому папярэднічалі дзіцячыя спаборніцтвы па веласіпедным спорце.

На ўрачыстую частку свята перад упрыгожанай у адпаведнасці з падзеяй сцэнай каля Дома культуры сабраліся кіраўніцтва, працаўнікі, ветэраны “Рассвета”, прыбылі ганаровыя госці, у ліку якіх былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Барташэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, ганаровыя грамадзяне раёна Аляксандр Серакоў і Валянціна Клімовіч, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, а таксама партнёры па рабоце і спонсары свята — дырэктары холдынга “Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» Дзмітрый Главінскі і Бабруйскага мясакамбіната Дзмітрый Бонахаў, кіраўнікі і прадстаўнікі філіяла УП “Агриматко96» па Магілёўскай вобласці, ААТ «Лига-групп», «Полымя Агро», «Грандмашинери», мясцовыя жыхары, кіраўчане.
Усіх шчыра вітаў дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель — яму перад гэтым, як сімвал Радзімы, гонару і працавітасці, былі ўручаны хлеб-соль.
Аляксандр Іванавіч у сваёй прамове адзначыў, што гэты дзень — асаблівы для кожнага, хто ўклаў часцінку сваёй душы ў станаўленне і развіццё гаспадаркі. “Рассвет” для нас — агульны дом, аб’ядноўваючы людзей розных лёсаў і пакаленняў, добрасумленных, руплівых, адказных, аддадзеных сваёй справе, — падкрэсліў кіраўнік. — Людзі — гэта наша самае галоўнае багацце, яны плённа працуюць на рассветаўскай зямлі, шануюць традыцыі і паважаюць гісторыю”.

Аляксандр Багель у сваёй прамове адзначыў, што рассветаўцы могуць не толькі па праву ганарыцца сваёй малой радзімай, яе гісторыяй, але і разлічваць на добрыя перспектывы: сведчанне таму — мо­ладзь, якая працуе ў гаспадарцы, адораная, дзейная, поўная сіл і жадання паляпшаць дабрабыт «Рассвета».
Ад імя раённага выканаўчага камітэта шчырыя віншаванні з нагоды 73-й гадавіны з дня ўтварэння ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” выказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгас­харчу Іван Барташэвіч. Прамоўца асабліва падкрэсліў, што ў “Рассвеце” заўжды значную ўвагу надавалі развіццю не толькі вытворчай сферы, але і сацыяльнай інфраструктуры цэнтральнай сядзібы — Мышкавіч. Ва ўсіх поспехах гаспадаркі — заслуга людзей, якія сваёй добрасумленнай працай праслаўлялі і сёння праслаўляюць яе. Іван Барташэвіч адзначыў, што ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і сёння з’яўляецца ў раёне валаўтваральнай арганізацыяй, на яго долю прыходзіцца 40,7% у агульнай вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Эстафету віншаванняў рассветаўцаў працягвала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна пажадала “Рассвету” стабільнасці, паспяховасці, працвітання і ўручыла Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў першаму намесніку дырэктара акцыянернага таварыства Аляксандру Жылінскаму за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненні ў вытворча-эканамічнай дзейнасці, Падзячнае пісьмо — кіраўніку спраў Мышкавіцкага сельвыканкама Таццяне Астроўскай — за плённую дзейнасць у арганізацыі мясцовага самакіравання.
Віншаванні і шчырыя пажаданні віноўнікам урачыстасці выказалі партнёры па рабоце, кіраўнікі базавых устаноў адукацыі, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер: ён уручыў памятныя падарункі закройшчыку пашывачнага цэха “Рассвета” Ніне Бяляўскай, галоўнай медыцынскай сястры санаторыя імя К.П.Арлоўскага Кацярыне Кірэевай, загадчыку фермы “Букіно” Наталлі Шчэрбіч.
У гэты дзень кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства ўшанавала вялікую кагорту працавітых рассветаўцаў. 

Словы віншаванняў членам роднага калектыву выказаў старшыня ветэранскай арганізацыі “Рассвета” Пётр Яцкевіч і ўручыў памятныя падарункі ардэнаносцам Валянціне Клімовіч і Мікалаю Белакурскаму.
Па традыцыі, былі адзначаны немаўляты ў намінацыі “Самы маленькі рассветавец”: гэта Ева Новікава, якая нарадзілася 1 ліпеня гэтага года, і Карына Котава — 11 мая бягучага года. Падарункі прымалі іх бацькі і старэйшыя дзеці ў сем’ях.
У працяг тэмы будучыні аг.Мышкавічы была ўшанавана сям’я Філімонавых, якая заняла прызавое месца ў раённым конкурсе “Мнагадзетная сям’я года-2017”.
І своеасаблівай кульмінацыяй сталі віншаванні маладой сям’і Аляксандра і Таццяны Кахновіч, якія менавіта ў гэты дзень заключылі шлюб і святкавалі сваё вяселле. Усе прысутныя крычалі ім “горка!” і жадалі вечнага кахання, міру і згоды.
Рассветаўцам і гасцям былі адрасаваны шматлікія музычныя прывітанні: ад заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь з г.Бабруйска: тэатра песні “Шына-най”, ансамбля танца “Юнацтва”, а таксама вядомых груп “Байсіці” і “BIA Ёгурт”, мясцовых сама­дзейных артыстаў — Валянціны Старавойтавай, Дар’і Навіцкай, Ганны Кузняцовай, выхаванцаў дзіцячых ясляў-садка “Вясёлка”, харэаграфічнага калектыву “Вера” і іншых.
Заняткаў і забаў у гэты дзень знайшлося нямала для ўдзельнікаў свята розных узростаў: неверагоднае задавальненне ў маленькіх жыхароў выклікалі атракцыёны, працаваў арбалетны, лучны цір Archery battle, быў шырока разгорнуты гандаль з дэгустацыяй прадукцыі. Увечары ўсіх захапілі дыскатэка Dj MC, фаер-шоў “Містэрыя” і маляўнічы святочны феерверк “Зорная феерыя”.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Больш падрабязна — у №55 “Кіраўца” за 2017 год.Мышки-30 Мышки-7 Мышки-8 Мышки-9 Мышки-10 Мышки-11 Мышки-12 Мышки-13 Мышки-28 Мышки-29 Мышки-27 Мышки-15 Мышки-14 Мышки-16 Мышки-17 Мышки-18 Мышки-1 Мышки-2 Мышки-3 Мышки-4 Мышки-5 Мышки-6 Мышки-25 Мышки-19 Мышки-20 Мышки-21 Мышки-22 Мышки-23

 

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024