Будаўнікі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Будаўнікі Кіраўшчыны адзначаюць прафесійнае свята

Строй-4

Строй-3

Строй-2

Строй-1

Строй-5

Напярэдадні прафесійнага свята прадстаўнікоў самай мірнай прафесіі — будаўнікоў — наша непрацяглая размова (бо гарачая пара для іх дзейнасці)  — з начальнікам ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255” Ігарам ЛАЗАКОВІЧАМ — пра рабочы настрой, будаўнічыя аб’екты, бліжэйшыя перспектывы…

— Сустракаем Дзень будаўніка з добрым настроем, — адзначыў у пачатку гутаркі Ігар Рыгоравіч. — І на гэта ёсць падставы: у сённяшніх няпростых эканамічных умовах па выніках паўгоддзя атрымалі нядрэнныя паказчыкі фінасава-эканамічнай дзейнасці, ёсць фронт работ — шэраг аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння, на якіх актыўна працуюць прадстаўнікі нашага калектыву.
— Назавіце, калі ласка, асноўныя лічбы, характарызуючыя эфектыўнасць работы за шэсць месяцаў бягучага года.
— Аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў 1528 тыс. руб., гэта амаль 105% да адпаведнага ўзроўню мінулага года.
Дасягнулі выручкі ад рэалізацыі на аднаго працуючага 12,36 тыс. руб. (118,9% да леташняга ўзроўню).
Спрацавалі з чыстым прыбыткам у памеры 12 тыс. руб. пры тым, што па выніках першага паўгоддзя мінулага года арганізацыя мела страты.
Назаву яшчэ такі паказчык, як рэнтабель­насць продажу: ён узрос у параўнанні з леташнім на 3,61 працэнтных пункта і склаў 2,08%. Выканалі мы і даведзенае заданне па росту заработнай платы, што немалаважна для паляпшэння дабрабыту працаўнікоў.
— Раскажыце, у якіх канкрэтна аб’ектах і работах увасоблены гэтыя паказчыкі?
— У чэрвені была завяршана рэканструкцыя базы раёна электрасетак, якая праводзілася ў дзве чаргі. З пачатку мая займаемся будаўніцтвам 20-кватэрнага жылога дома па вул.Гагарына райцэнтра. У першым паўгоддзі таксама праводзілі капітальны рамонт дома №73 па вул.Гагарына, бягучы рамонт аптэкі, займаліся іншымі работамі.
Працавалі і за межамі раёна: ажыццяўлялі бягучы рамонт аптэк, кап­рамонт жылога дома ў г.Бабруйску, бягучы рамонт будынку АЗС №31 г.Клічава.
— І ў працяг размовы назавіце асноўныя аб’екты, на якіх шчыруюць нашы будаўнікі зараз, у тым ліку і ў межах падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”, які адбудзецца ў суседнім Клічаве.
— Як я ўжо адзначыў, наша арганізацыя мае значны пакет заказаў, ён дазваляе сцвярджаць аб забеспячэнні занятасці калектыву да канца года. Працягваем будаўніцтва 20-кватэрнага дома ў райцэнтры, здача якога запланавана на канец кастрычніка. Зай­маемся ўзвядзеннем даільна-малочнага блока малочна-таварнай фермы ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў раёне біягазавай устаноўкі.
Будзем выконваць увесь комплекс будаўніча-мантажных работ, як субпадрадчыкі, на рэканструкцыі кацельні “ПМК-255”.
У г.Клічаве, сталіцы сёлетніх абласных “Дажынак”, нашы працаўнікі выконваюць будаўнічыя работы на тэрыторыі Клічаўскага лясніцтва. Ажыццяўляем таксама капітальны рамонт 80-кватэрнага жылога дома па вул.Крываноса, 4.
Удзельнічаем у добраўпарадкаванні тэрыторыі турыстычнага комплексу ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” у Асіповіцкім раёне, дзе генеральным падрадчыкам з’яўляецца ААТ “Магілёўаблсельбуд”.
Стараемся брацца за любыя работы, нарошчваць аб’ёмы і, адпаведна, умацоўваць эканамічную стабільнасць арганізацыі.
— Прадстаўнікі раён­най газеты не раз бывалі ў вашым калектыве і ведаюць, што яго касцяк склада­юць вопытныя кад­ры, і ў той жа час нямала моладзі.
— Спалучэнне вопыту, назапашанага за многія гады, і энергіі, новых падыходаў да справы дае добры рэзультат. Безумоўна, ва ўсім станоўчым, чаго дасягнула ПМК-255, вялікая заслуга нашых спецыялістаў, рабочых. Адказна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў прарабы Сяргей Іваніцкі і Павел Макарскі, інжынеры вытворча-тэхнічнага аддзела Марыя Савельева і Дзмітрый Горбель, брыгадзіры тынкоўшчыкаў Надзея Марцючэнка, Ірына Жаўняровіч, цясляр-бетоншчык Ула­дзімір Пеклін, кранаўшчык Мікалай Стральцоў, вадзіцель Уладзімір Лазаковіч, муляр Віктар Сцерлінгаў, матарыст бетонна-змяшальнага вузла Дзмітрый Грыцкевіч, работнік дрэваапрацоўчай вытворчасці, рамшчык Канстанцін Вігура і многія іншыя.
— Плённая праца заслугоўвае ўзнагарод да прафесійнага свята…
— У абавязковым парадку. У пятніцу на ўрачыстым сходзе нашага калектыву бу­дуць ушанаваны лепшыя працаўнікі, ім будуць уручаны граматы, падарункі, грашовыя прэміі. Прагучаць і музычныя віншаванні.
Падзячных пісьмаў райвыканкама ўдастоены прараб Сяргей Іваніцкі, тынкоўшчык Ганна Свіркова.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў Ганаровай граматай вадзіцеля аўтавышкі Яўгена Ачыновіча, падзякамі — слесара Васіля Шчыгельскага, тынкоўшчыка Аксану Слесараву, вадзіцеля Валерыя Пацэвіча. Ёсць і іншыя заахвочаныя працаўнікі.
І на завяршэнне размовы хочацца выказаць пажаданне, каб у нашай галіне і ў цэлым у эканоміцы ўсё складвалася паспяхова, а мы, будаўнікі, і далей бу­дзем уносіць у гэта сваю лепту.
Інтэрв’ю ўзяла Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024