Першы экіпаж у вобласці з тысячным намалотам — з Кіраўскага раёна!
Сёння першым на Магілёўшчыне тысячнага намалоту збожжа дасягнуў экіпаж з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў саставе старшага камбайнера Івана Салановіча і камбайнера Івана Багеля.
Прама на зжатай хлебнай ніве адбылося ўшанаванне лідараў жніва. Камбайнераў віншавалі з дасягнутым поспехам намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чікіда, старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў і ўручылі ім падзячныя пісьмы, падарункі.
Прагучалі таксама віншавальныя словы ад старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Лабушава і дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандра Багеля.
Камбайн тысячнікаў упрыгожылі адпаведныя наклейкі.
Госці і кіраўнік “Рассвета” выказалі словы ўдзячнасці лідарам жніва, а таксама іншым удзельнікам уборачнай кампаніі за руплівую, адказную працу і пажадалі далейшых высокіх намалотаў.