Знаёмцеся, нованароджаныя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у ліпені бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 16 малышоў: моцная палова папоўнілася 9 хлопчыкамі, дзяўчынак з’явілася толькі 7.
Першымі дзіцяці ў сем’ях сталі дачушкі Кацярыны Барысёнак і Анастасіі Свірыд з Кіраўска, Марыі Баянковай з Добасны.
У Ганны Чорнай з Любоніч і Крысціны Палянскай з Кіраўска нарадзіліся першынцы-сыночкі.
У Анастасіі Пацыенак і Марыны Краўчанка з Кіраўска другімі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі.
Па другім дзіцяці-сыночку нарадзілася ў Іны Бяляўскай з Кіраўска, Таццяны Ядчанка з Барчыц, Вольгі Кірэевай з Хвайніцы, Анастасіі Салбуковай з Любоніч, Веранікі Кажамякінай з Букіно.
У Валянціны Бабіч і Вікторыі Літвінка з Кіраўска нарадзілася па трэцім дзіцяці-сыночку. У Ганны Новікавай з Мышкавіч трэцім дзіцяці стала дачушка.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!