Чысціня і парадак павінны быць нормай

Чысціня і парадак  павінны быць нормай

У чарговым рэйдзе па праверцы санітарнага стану прыдамавых тэрыторый прыватнага сектара, які правёў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, прыняў удзел карэспандэнт рэдакцыі “Кіраўца”. Такія перыядычныя аб’езды ўвайшлі ў практыку. Іх мэта — кантроль за навядзеннем парадку на вуліцах населеных пунктаў раёна і каля домаўладанняў жыхароў.

IMG_9668

 

Памочнік урача-гігіеніста Таццяна Скудная, якая кіравала рэйдам, адзначыла, што падчас сустрэч з прыватнымі ўладальнікамі і работнікамі арганізацый нагадваецца аб забароне размяшчэння на тэрыторыях населеных пунктаў цвёрдых бытавых адходаў у неўстаноўленых месцах. Нельга зліваць або скідваць вадкія адходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб’екты. Забаронена складзіраваць і захоў­ваць на тэрыторыях, прылягаючых да зямельных участкаў, у тым ліку праез­най часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і смецце; складзі­раваць тару і запасы тавараў на тэрыторыі, прылягаючай да гандлё­вых аб’ектаў; устанаўлі­ваць стацыянарна ёміс­тасці для збору цвёрдых бытавых адходаў на праезных частках вуліц населеных пунктаў, тратуарах, азелянёнай тэрыторыі.

IMG_9680
Як правіла, пры выяўленні названых вышэй недахопаў і парушэнняў работнікамі РЦГіЭ выносяцца прадпісанні аб іх ухіленні. Адрэагаваць на заўвагі і рэкамендацыі грамадзянам і юрыдычным асобам патрэбна на працягу 72 гадзін, пасля чаго аб гэтым паведаміць у РЦГіЭ. У адваротным выпадку парушальнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці: у адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжаны штраф да 30 б.в. на фізічных асоб, да 200 б.в. — на індывідуальных прадпрымальнікаў, да 500 б.в. — на юрыдычных асоб.
Як заўважыла Таццяна Скудная, пераважная большасць жыхароў раё­на з разуменнем ставяцца да патрабаванняў. Амаль ўсе, каму робяцца заўвагі, у сціслыя тэрміны выпраўляюць сітуацыю. І ўсё ж ёсць пэўная катэгорыя грамадзян, якія каля сваіх домаўладанняў не падтрымліваюць належны санітарны стан і не спяшаюцца рэагаваць на рэкамендацыі.
Аб’ектамі рэйду ў гэты раз сталі населеныя пункты, размешчаныя ў накірунку ад Кіраўска ў бок аг.Любонічы. Але перш, чым адправіцца туды, ўдзельнікі наведалі домаўладанне на скрыжаванні вуліц Мельнікава і Валадарскага райцэнтра, каб праверыць, як ухілены недахопы, якія мелі месца некалькі дзён таму: гаспадарам тады было зроблена прадпісанне ачысціць тэрыторыю домаўладання ад цвёрдых бытавых адходаў і смецця, скасіць пустазелле, прыбраць
рэшткі разабранага плоту. Як высветлілася, ліквідаваны хібы былі толькі часткова (на здымку), саміх жа гаспадароў на момант наведвання дома не аказалася. Цяпер у адносінах да іх будзе скла­дзены адміністрацыйны пратакол.
Амаль не было заўваг каля домаўладанняў вуліц Пацавай Слабады. Жыхары, якім былі да­дзены рэкамендацыі па навядзенні парадку некалькі дзён таму, адрэагавалі і ўхілілі недахопы. А вось жыхарам дома №106 па вул.Зарэчнай было накіравана прадпісанне: і само месца пражывання, і прыляга­ючая тэрыторыя выглядае, мякка кажучы, зусім непрывабна: тут неабходна ачысціць двор ад цвёрдых бытавых адходаў, скасіць пустазелле.
Не было выяўлена парушэнняў у Казулічах і Курганах, дзе асноўная частка жыхароў уважліва сочыць за парадкам на дваравых тэрыторыях.
Некалькі заўваг было зроблена ў Любонічах. На вул.Маладзёжнай каля аднаго з прыватных дамоў знаходзіліся колатыя дровы, на вул.Полюснай — гравій, на вул. Міру — будаўнічыя адходы.
У цэлым жа грубых недахопаў у наведаных населеных пунктах не назіралася. Практыка паказ­вае, што рэйды дзейсна ўплываюць на жыхароў. Абсалютная большасць
паважліва ставіцца да дзеючых патрабаванняў, разумеюць, што чысціня і парадак павінны быць нормай.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024