Кіраўчанка Соф’я Савельеўна Каранкевіч сёлета перакрочыла 100-гадовы рубеж!

Кіраўчанка Соф’я Савельеўна Каранкевіч сёлета перакрочыла 100-гадовы рубеж!

Бабка-100

Дзень выдаўся цудоўным, бязветраным. Хоць і канец верасня, на яркім блакітным небе — ні воблачка! Не спяшаючыся, па вуліцы Мельнікава райцэнтра ідуць дзве сталыя жанчыны. Гэта Соф’я Савельеўна Каранкевіч, якая сёлета адзначыла свой стогадовы юбілей, і яе дачка Раіса. Яны заўсёды пасля абеда прагульваюцца на свежым паветры.
…Соф’я Савельеўна нарадзілася ў год Кастрычніцкай рэвалюцыі ў простай сялянскай сям’і, якая жыла ў в.Вілы. Расла дзяўчынка на мясцовых вясковых прасторах. Вучыцца асабліва не давялося, трэба было дапамагаць бацькам: вялікую гаспадарку трымалі, і ў калгасе праца была нялёгкай…
Сонечка вырасла руплівай, стараннай, працавітай дзяўчынай, да таго ж — незвычайнай прыгажуняй. Вёска ў тыя часіны была вялікая. Увечары моладзь танцы наладжвала, песні спявала — далёка чуваць было. Неўзабаве знайшла Соф’я сярод хлопцаў свайго выбранніка. Да пары ён быў дзяўчыне: такі ж статны, прыкметны і па характары добры. Ажаніўшыся, маладыя жылі ў яго бацькоў. А потым у Кіраўск пераехалі: зруб набылі і перавезлі ў гарадскі пасёлак. Самі ўсё дабудоўвалі, абжываліся. Але мірнае жыццё спыніла Вялікая Айчынная вайна, усе планы і мары перарвала…
Муж Соф’і пайшоў у партызаны. А яна з немаўляці-дачкой накіравалася да родных у в.Гарадзец. Там і былі да канца вайны. Колькі гора, страху, голаду давялося нацярпецца! Дачка Соф’і Савельеўны Раіса адзначыла падчас нашай размовы: “Толькі нарадзілася я (15 жніўня 1941 года) — і адразу на вайну!”.
Але даў Бог перажыць ліхалецце, радавацца Вялікай Перамозе. Дарэчы, да гэтых гадоў захоўвала Соф’я Савельеўна майскі выпуск газеты “Правда” 1945 года, прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Калі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вярнуліся з дачкой дадому. Ды толькі ў голыя сцены. Абжываліся наноў, разам з мужам жылі душа ў душу, працавалі. У 1947 годзе з’явіўся на свет іх сынок, якога назвалі Рыгорам.
Соф’я Савельеўна працавала поварам у дзіцячым садку тагачаснай “Сельгастэхнікі” (зараз гэта дзетсад №4). За 27 гадоў бездакорнай работы заваявала вялікую павагу роднага калектыву, бацькоў, дзетак. Яны і зараз віншуюць яе са святамі, наведваюць.
Муж шчыраваў у “Сельгастэхніцы” механікам. Добразычлівы, паважлівы, да жонкі звяртаўся “мая дарагая Савельеўна”. Дрэннага слова ніколі не чулі ад яго. Ды толькі пайшоў з жыцця ў 1965 годзе. З тых часін Соф’я Савельеўна верная яго памяці.
Добрымі, уважлівымі выраслі дзеці. На вялікі жаль, няма ўжо на гэтым свеце дарагога сына Рыгора. Сталую жанчыну даглядаюць дачка, нявестка Паліна, якая заўсёды ставілася да свякрухі, як да роднай маці, а таксама ўнукі, праўнукі.
Не ўсё захоўвае памяць, але самыя адметныя моманты — у сэрцы. Соф’яй Савельеўнай пройдзены значны жыццёвы шлях, і, галоўнае, ён працягваецца. Хочацца пажадаць ёй добрага самаадчування, здароўя, няхай і надалей восень яе жыцця будзе залатой!
Людміла ЛУКАНОВІЧ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024