Лепшае звяно па перапрацоўцы збожжа — з “Рассвета”
Першае месца ў сёлетнім раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак заняла брыгада ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» ў саставе старшага аператара Сяргея Сіўчыкава, аператараў Уладзіміра Зямцова, Аляксандра Максіменкі, Віталя Шалянгоўскага, Аляксея Бяляўскага.