На Кіраўшчыне пачаліся восеньскія кірмашы

Кирмаш-3

Кирмаш-1

 

Кирмаш-6

Кирмаш-7

Кирмаш-9

 

Так было заўжды: восенню, калі ўраджай сабраны, і неадкладныя сялянскія справы завершаны, у населеных пунктах ладзіліся шумныя кірмашы, дзе адны маглі прадаць вырашчаную прадукцыю, а другія — набыць, і тым самым папоўніць свае зімовыя запасы.
Цяпер гэтая спрадвечная традыцыя вяртаецца і набывае сучасныя адметнасці.
На Кіраўшчыне ў мінулую суботу стартаваў сезон раённых сельскагаспадарчых кірмашоў.
Надвор’е ў гэты дзень выдалася цёплым і сонечным, а таму некаторыя кіраўчане сабраліся на вуліцы Ленінскай (дзе і ладзілася мерапрыемства) яшчэ да пачатку кірмашу.

Прапанаваную сельгасарганізацыямі, райспажыўтаварыствам, прыватнікамі разнастайную прадукцыю — збожжа, бульбу, капусту, моркву, цыбулю, буракі, жывую рыбу, журавіны — пакупнікі набывалі з задавальненнем. Адметнасцю кірмашу стаў вялікі выбар саджанцаў яблынь, груш, чорных і чырвоных парэчак, клубніц, кветак. Дарэчы, можна было набыць і ягады свежай маліны, а пры жаданні і яе са­джанцы з прыгожымі ружовымі ягадкамі. Шырокі асартымент пладова-
ягадных дрэўцаў і дэкаратыўнага кустоўя і кветак радаваў самых пераборлі­вых садаводаў.
Асаблівым попытам у пакупнікоў, дарэчы, як і заўжды, карысталася зерне: некаторыя куплялі адразу па 10 мяхоў, набывалі ў дастатковай колькасці. Падстаў для хваляванняў у кіраўчан не было: па-першае, гэта толькі першы кірмаш, будуць і яшчэ, а, па-другое, напрыклад збожжа можна набыць у свабодным продажы ў магазіне “Селянін” райспажыўтаварыства.
Шпарка ішоў гандаль каля аўтамашыны Жыліцкага сельгаскаледжа: акрамя саджанцаў і бульбы пакупнікі ахвотна набывалі смачныя яблыкі. Тут жа можна было атрымаць кансультацыю па вырошчванні плавода-
ягаднай прадукцыі.
Задаволенымі засталіся ў гэты дзень і аматары рыбы: яе прапаноўвалі кіраўчанам рассветаўцы, а таксама СФГ “Рыбавод”. Шматлюдна было і каля гандлёвага месца райспажыўтаварыства: морква, цыбуля, капуста, буракі, бульба, журавіны разыходзіліся на “ўра”.
Набытую прадукцыю ўсе жадаючыя змаглі даставіць дадому дзякуючы аўтатранспарту, выдзеленаму для гэтых мэт райспажыўтаварыствам.
У мясным павільёне шпарка ішоў гандаль свежай свінінай, якую рэалізоўваў КСУП “Чырвоны баец”: прадукцыя была на любы густ і кашалёк.
У дастатку на кірмашы было песень і музыкі: цудоўны настрой дарылі ўсім прысутным сваімі музычнымі нумарамі культработнікі.
Пачатак кірмашам да­дзены: ёсць упэўненасць, што сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на ўрадлівай Кіраўскай зямлі, хопіць усім жада­ючым, каб зрабіць запасы на зіму.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

ГРАФИК
проведения сельскохозяйственных ярмарок
в г.Кировске

Дата проведения:  
30.09.2017
7.10.2017
14.10.2017
21.10.2017

Время проведения: с 9.00 до 13.00

Участники ярмарки: сельскохозяйственные организации района, Кировское районное потребительское общество, Жиличский сельхозколледж, индивидуальные предприниматели, КФХ, физические лица

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024