У Кіраўскай ДЮСШ — новы дырэктар
З 22 жніўня 2017 года на пасаду дырэктара дзяржаўнай спецыялізаванай установы “Кіраўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” назначаны Сяргей Міфодзьевіч КЛІМОВІЧ.
Нарадзіўся С.М.Клімовіч у 1959 годзе ў в.Цяса Кіраўскага раёна. У 1981 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці “фізічная культура і спорт”.
Прафесійную дзейнасць пачаў у 1984 г. на пасадзе в.а. старшыні райсавета ДСТ “Ураджай”. У 1984 г. быў прыняты ў члены калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў якасці брыгадзіра паляводчай брыгады. У 1999 г. быў выбраны старшынёй Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў. У 2002 — 2005 гг. працаваў на розных пасадах у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
З 2005 г. працаваў трэнерам-выкладчыкам па веласіпедным спорце ДСУ “Кіраўская ДЮСШ”. За гэты час праявіў сябе спецыялістам высокай кваліфікацыі, падрыхтаваў шмат выхаванцаў, якія дэманструюць высокія спартыўныя рэзультаты на спаборніцтвах рэспубліканскага і сусветнага ўзроўняў.