У Кіраўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — новы начальнік
З 18 жніўня 2017 года на пасаду начальніка Кіраўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назначаны Міхаіл Рыгоравіч КАРАНКЕВІЧ.
Нарадзіўся М.Р.Каранкевіч у 1971 г. ў Кіраўску. Працоўную дзейнасць пачаў у 1988 годзе слесарам Кіраўскага аўтапарка №14. У 1994 г. скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці “пад’ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне”. З гэтага ж года да 2016 г. служыў у органах і падраздзяленнях Кіраўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
У 2005 г. скончыў інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС, атрымаўшы спецыяльнасць “папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. У 2015 г. скончыў камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый”.
Узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені.