Прадстаўніца Кіраўшчыны пабывала на ўрачыстым прыёме ў губернатара Магілёўскай вобласці

Прадстаўніца Кіраўшчыны пабывала на ўрачыстым прыёме ў губернатара Магілёўскай вобласці

Исаичкина

Па склаўшайся традыцыі ў Магілёўскім аблвыканкаме ў мінулую пятніцу адбыўся ўрачысты прыём, прысвечаны Дню маці. У ім прынялі ўдзел 40 жанчын з гарадоў і раёнаў Прыдняпроўскага краю, выхаваўшых дастойных сыноў і дачок, а таксама ўзяўшых дзяцей пад апеку. На мерапрыемства была запрошана і прадстаўніца нашага раёна — бухгалтар УКП “Жылкамгас” Кацярына Ісаічкіна. Нагадаем, што абедзве яе дачкі — выпускніцы гімназіі Святлана і Дзіяна — неаднаразова абаранялі гонар раёна на абласных алімпіядах па замежнай мове, дзе станавіліся прызёрамі. Да таго ж, Святлана сёлета здала цэнтралізаванае тэставанне па нямецкай мове на 100 балаў. Сёстры паспяхова паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Мы папрасілі дэлегата ад Кіраўшчыны падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы:
— Самыя пазітыўныя ўражанні надоўга застануцца ў памяці! Вельмі цёплая, нават дамашняя панавала атмасфера. Са святам прысутных, а ў іх асобах усіх жанчын Магілёўшчыны шчыра павіншаваў старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Ён адзначыў, што дзяржава робіць усё неабходнае для абароны мацярынства і дзяцінства. Прэстыж сям’і ў Беларусі, падкрэсліў губернатар, знаходзіцца на высокім узроўні, але мы павінны рабіць усё, каб ён быў яшчэ больш высокім, бо самую галоўную ролю ў выхаванні і станаўленні чалавека адыгрывае сям’я і, у першую чаргу, маці. Наколькі ў сям’і будуць правільна расстаўлены прыярытэты, да чаго ставіцца з павагай, што цаніць і любіць, настолькі чалавек будзе падрыхтаваны да ўступлення ў самастойнае жыццё, адзначыў Уладзімір Даманеўскі.
Кіраўнік рэгіёна падзякаваў жанчынам за вялікую мацярынскую любоў і пажадаў каб іх дзеці раслі дастойнымі грамадзянамі краіны.
Уладзімір Даманеўскі ўручыў ордэн Маці 14 жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі альбо выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. Дарэчы, усяго на Магілёўшчыне ордэнам Маці ўзнагароджаны 882 жанчыны.
Для віноўніц урачыстасці быў дадзены канцэрт, у якім юныя артысты вельмі кранальна ўсхвалялі цяпло, клопат, ласку, увагу і самаадданасць матуль. Усім жанчынам былі ўручаны кветкі і падарункі.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024