Золата яго жыццёвай восені. Былому галоўнаму заатэхніку “Рассвета” Пятру Яцкевічу — 75!

Золата яго жыццёвай восені. Былому галоўнаму заатэхніку “Рассвета” Пятру Яцкевічу — 75!

Яцкевич

Так сталася, што дзень нараджэння Пятра Яцкевіча з Мышкавіч выпаў на сярэдзіну кастрычніка — час, які ў народзе прынята называць залатой восенню. Магчыма, гэта і сімвалічна, бо яшчэ і жыццёвую восень гэтага паважанага чалавека можна па праву лічыць залатой. Днямі Пётр Уладзіміравіч, які стаяў на чале жывёлагадоўчай галіны “Рассвета” без малога 40 год, зрабіўшы па сутнасці пераварот у ёй, адзначыў сваё 75-годдзе.

…Мы сустракаемся з героем гэтых радкоў у яго дыхтоўным доме, утульнасці і парадку — што ўнутры, што звонку — могуць пазайздросціць любы гаспадар ці гаспадыня. Пётр Ула­дзіміравіч гасцінна частуе мёдам — прадуктам ці нават атрыбутам, які заўсёды знаходзіцца на яго стале. Нездарма пачаў аповед менавіта з мёду. Пётр Яцкевіч — пчаляр не проста са стажам. Літаральна ўсё сваё свядомае жыццё ён займаецца любімай справай — галоўным яго хобі, працуе з аднымі з найбольш руплівых і працавітых істотаў у свеце — пчоламі. І ў гэтым праглядаецца таксама свайго роду сімвал: сам ён, нібыта беручы ад іх прыклад, імкнецца ўвесь час праводзіць у працы, не сядзець на месцы. І, магчыма, гэта —
адзін з галоўных сакрэтаў сённяшняй бадзёрасці і жвавасці ветэрана працы.
Захапленне пчоламі ў Пятра Яцкевіча пачалося яшчэ ў дзяцінстве. У адным з калгасаў Шчучынскага раёна, што на Гро­дзеншчыне, яго бацька працаваў пчаляром. А яшчэ быў выдатным шаўцом. У вялікай дружнай сям’і, дзе выхоўваліся шасцёра дзяцей, панавалі давер, павага і працавітасць. У Пятра ўжо ў школьныя гады было шмат захапленняў: хлопец займаўся фатаграфаваннем, цікавіла кінамеханіка, радыё, нават паспяваў музыкай займацца. А больш за ўсё вабіла праца ў жывёлагадоўлі. Вучоба ў школе давалася лёгка, а таму юнак без праблем паступіў на ветэрынарны факультэт Віцебскага ветуніверсітэта. І тут навукі засвойваліся як мае быць: пастаянная павышаная стыпендыя — таму сведчанне. Праўда, вучобу давялося перарваць па прычыне службы ў арміі. Але пасля яе былога салдата зноў сустракаў Віцебск. На той час і каханне ўспыхнула. Абранніца Валянціна якраз была на тым курсе, куды прыйшоў пасля арміі Пётр. Неўзабаве і студэнцкае вяселле згулялі. Крыху пазней Пётр вырашае пераключыцца на заатэхнічную спецыяльнасць, што і прадвызначыла далейшую шматгадовую прафесійную дзейнасць.
Першым месцам працы, пачынаючы з 1969 года на 3 наступныя гады становіцца адно з сельгаспрадпрыемстваў Старадарожскага раёна. На той час у сям’і ўжо адбылося папаўненне: на свет з’явіўся першынец — Сярожа. А пасля Яцкевічы пераязджаюць на Кіраўшчыну, якая і становіцца другой радзімай. Два гады Пётр Яцкевіч працуе ў тагачасным калгасе імя Кірава. Маладога спецыяліста, яго веды і падыходы да жывёлагадоўлі хутка заўважаюць у раёне. Заўважыў, ацаніў гэта і былы кіраўнік калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Васіль Старавойтаў і разгледзеў у талковым спецыялісце перспектыву. Нібыта прадбачачы, што менавіта ён зможа ўзняць галіну славутай гаспадаркі на кардынальна новы перадавы ўзровень, рассветаўскі старшыня прапанаваў Яцкевічу пасаду галоўнага заатэхніка. Калгас імя Кірава на той момант быў моцнай гаспадаркай, але ў “Рассвеце”, безумоўна, было больш магчымасцей рэалізаваць патэнцыял. І ў чэрвені 1974-га Пётр Яцкевіч узначальвае жывёлагадоўлю буйнейшага ў раёне сельгаспрадпрыемства і з гэтага часу будзе плённа і самааддана працаваць на гэтай пасадзе больш за 3 дзесяцігоддзі.
Рашучы і мэтанакіраваны малады спецыяліст адразу ж уключаецца ў справу. Намаганні даволі хутка даюць свой плён. Ужо праз 2 гады ў Цейкавічах у эксплуатацыю быў уведзены комплекс на 800 галоў з бяспрывязным боксавым утрыманнем на шчылінных падлогах. Тут жа ўзво­дзіцца малочны завод, дзе малако фасуецца ў пакеты. На ферме Кірава будуюцца 4 жывёлагадоўчыя памяшканні на 2 тысячы галоў дойнага статка з бяспрывязным утрыманнем. У гаспадарцы з’яўляецца ферма на 600 галоў, дзе маладняк БРЖ утрымліваецца на глыбокай падсцілцы з падагрэвам водапаення. А галоўны заатэхнік па-ранейшаму знаходзіцца ў пастаянным пошуку, ім­кнецца знайсці, пераняць і ўкараніць самыя перадавыя вопыт і тэхналогіі…
Асаблівая ўвага ў “Рассвеце” ў гады работы Пятра Яцкевіча надавалася племянной рабоце. У гаспадарцы культывавалася гадоўля трох парод буйной рагатай жывёлы: кастрамская, халмагорская чорна-пярэстая і чыр­воная эстонская. Але самай прадукцыйнай у свеце лічылася амерыканская гальштына-фрызская парода. Развядзенне яе стала адной з галоўных мэтаў у прафесійнай дзейнасці Яцкевіча. На той момант у гаспадарцы поўнасцю перайшлі на штучнае асемяненне кароў. З розных месцаў завозіўся якасны семявы матэрыял, жывёле прывівалася “арыгінальная” кроў. Селекцыйная работы ўзышла на якасна новы ўзровень. Праца карпатлівая і доўгая, але плён быў дасягнуты. Праз 15-16 гадоў было створана племянное ядро. Па-сутнасці, новая парода — рассветаўская — без перабольшвання сказаць, дзецішча Яцкевіча. Племянная жывёла прыносіла гаспадарцы прыбытак і за кошт паспяховага продажу яе ў рэспублікі былога Савецкага Саюза.
А на розных жывёлагадоўчых аб’ектах “Рассвета” тым часам не баяцца эксперыментаваць, прымяняюцца розныя новыя падыходы ў кармленні і ўтрыманні жывёлы. Гэта ў канчатковым выніку ператвараецца ў рост прадукцыі. Пагалоўе БРЖ вырасла да 12 тысяч, амаль столькі ж маецца свіней. Развялі авечак, а для таго, каб выпрацоўваць іх скуры, быў пабудаваны спецыяльны цэх. З’явілася таксама ферма для вырошчвання нутрый. Своеасаблівым брэндам “Рассвета” сталі мясцовыя коні. У Цейкавічах, а пазней і ў Мышкавічах пры Яцкевічу сталі разводзіць пароду рускага цяжкавоза — як і ў выпадку з каровамі, ствараць племянное ядро.
Шмат увагі надавалася корманарыхтоўцы, бо менавіта наяўнасць і якасць кармоў — галоўная ўмова пры вырошчванні жывёлы і атрыманні прадукцыі. У “Рассвеце” істотна пайшлі справы ўгору з узвя­дзеннем высокамеханізаванага камбікормавага цэха. Асвойваецца таксама тэхналогія закладкі сіласу з выкарыстаннем кансерванта.
Пазней на ферме ў Валосавічах аднымі з першых у Беларусі рассветаўцы ўкаранілі тэхналогію вытворчасці малака на прамысловай аснове з выкарыстаннем даільнай залы і з камп’ютарным улікам многіх паказчыкаў.
Гаспадарка высокай культуры жывёлагадоўлі — такі статус атрымаў “Рассвет” у перыяд, калі галіну гаспадаркі ўзначальваў Пётр Яцкевіч. Атрымаць такое званне — дарагога каштуе. Самі за сябе гавораць і шматлікія ўзнагароды спецыяліста, якімі на дзяржаўным узроўні была ацэнена яго праца: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, шматлікія медалі і дыпломы ВДНГ СССР.
Але жыццё не песціла. Страшным ударам для сям’і Яцкевічаў стала трагічная гібель старэйшага сына. Дачасна пакінула гэты свет жонка Валянціна Давыдаўна. Не кожнаму пад сілу перанесці боль такіх страт. Малодшыя дзеці — Ула­дзімір і Марыя — атрымалі дастойнае выхаванне і адукацыю, але як кажуць, вылецелі з бацькоўскага гнязда, жывуць са сваімі сем’ямі і працуюць далёка ад дома, хоць і падтрымліваюць цесную сувязь з бацькам. А Пятру Ула­дзіміравічу часцей за ўсё ў жыццёвых нягодах дапамагалі любімыя работа і рознага роду захапленні — тое ж пчалярства, вырошчванне пладовых дрэў, кветак, добраўпарадкаванне дома і ўчастка каля яго і многае іншае.
Сядзець на месцы — ні ў якім разе не ў правілах Пятра Яцкевіча. Здавалася б, сама па сабе пасада галоўнага заатэхніка такога гіганта, як “Рассвет”, ужо прадугледжвае недахоп вольнага часу, пастаянныя клопаты. Але ён пры гэтым яшчэ знаходзіў моманты і для грамадскай дзейнасці. У свой час быў старшынёй народнага кантролю гаспадаркі. І гэта таксама сімвалічна, бо парадак, скрупулёзнасць, прынцыповасць, цвёрдасць пазіцыі, дысцыпліна ў працы — неад’емныя характарыстыкі Пятра Уладзіміравіча, якіх ён заўсёды прытрымліваецца сам і гэтага ж патрабаваў ад падначаленых. Зараз у Яцкевіча таксама ёсць грамадская работа: ён — старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі. А, значыць, ёсць рознага роду рух і клопаты…
У чым жа заключаецца жыццёвая філасофія Пятра Яцкевіча, дзякуючы якой ён застаецца поўным энергіі, фізічных і духоўных сіл? А яна, як адзначыў напрыканцы нашай сустрэчы сам герой гэтых радкоў, нескладаная: не трэба ў жыцці ленавацца, трэба пастаянна працаваць над сабой, бо чалавек здольны на многае. Нельга паслабляцца ў цяжкія хвіліны, а знахо­дзіць у сабе сілы, каб даказаць самаму сабе, што ты патрэбен людзям…
Аляксандр ХАХЛОЎ.

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024