Мітынг, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыўся ў в.Стаўпішчы

Мітынг, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыўся ў в.Стаўпішчы

IMG_4030
IMG_40822

IMG_40452

IMG_40902

IMG_4150

IMG_4127
IMG_4111

IMG_4046

IMG_4135

Мітынг, прысвечаны 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, адбыўся 7 лістапада каля магілы ўдзельніка падзей 1917 года, матроса крэйсера “Аўрора” Ісідара Фёдаравіча Пятрушы ў в.Стаўпішчы.

У мітынгу прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская,   старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч,  прадстаўнікі райвыканкама, Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, школьнікі, мясцовыя жыхары.

Да прысутных звярнулася старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава: “Нягледзячы на тое, што стагоддзе аддзяляе нас ад дня Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, яна і сёння не страчвае свайго значэння ў сусветнай гісторыі. Мы аддаем належнае эпахальнай гістарычнай падзеі, якая абудзіла вялікі патэнцыял народа, згуртавала масы ў імкненні пабудаваць свабодную і светлую будучыню”.

Можна па-рознаму ацэньваць мінулае, але факты — упартая рэч, падкрэсліла Галіна Слабоднікава. Кастрычніцкая рэвалюцыя дала 8-гадзінны рабочы дзень, свабоду сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын, бясплатную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне. Вялікі Кастрычнік прадаставіў права на самавызначэнне і набыццё дзяржаўнасці, стаў тым падмуркам, на якім была  пабудавана суверэнная Рэспубліка Беларусь. І сёння мы ганарымся моцнай народнай уладай, сацыяльна арыентаванай эканомікай, высокаразвітай адукацыяй, навукай і культурай.

У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі мы аддаем даніну павагі гэтай гістарычнай даце, падтрымліваем ідэалы раўнапраўя, справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі нашым папярэднікам пераадольваць цяжкасці і атрымліваць перамогу ў самых складаных абставінах, не губляюць сваёй актуальнасці і ў сучасным грамадстве.

Віншуючы прысутных са святам, Галіна Слабоднікава пажадала, каб гэты дзень нагадаў пра савецкае мінулае, дзе было нямала слаўных спраў і здзяйсненняў, даў магчымасць яшчэ больш моцна адчуць радасць жыцця на мірнай беларускай зямлі і задумацца пра планы на будучае, пра тое, што нам разам прадстаіць зрабіць на карысць любімай Радзімы.

Вядучыя прывялі звесткі з жыцця нашага земляка І.Ф.Пятрушы, яго дзейнасці падчас падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі: ён прымаў у ёй актыўны ўдзел, з’яўляючыся членам РСДРП(б), старшынёй  судовага рэвалюцыйнага камітэта крэйсера “Аўрора”, а затым — у грамадзянскай вайне, загінуўшы на полі бою ў 1919 годзе…

Значнасць падзей Вялікага Кастрычніка 1917 года, у першую чаргу, для станаўлення і развіцця нашай рэспублікі, адзначыў у сваёй прамове старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч.

Ад імя моладзі на мітынгу выступіла вучаніца 11 класа Мышкавіцкай СШ Лізавета Беляшова. Яна падкрэсліла, што драматызм рэвалюцыйных гадоў да гэтага часу хвалюе людзей, у тым ліку і маладое пакаленне XXI века. Пра рэвалюцыю яно ведае з урокаў гісторыі і можа гаварыць пра яе прычыны і вынікі.

“Сёння мы жывем у сацыяльна арыентаванай дзяржаве, у якой паважаюць людзей працы, ёсць роўнасць, сацыяльная справядлівасць, узаемапавага і яднанне ў імя лепшай будучыні, — канстатавала дзяўчына. — Моладзь можа вучыцца, займацца спортам, творча развівацца, абапіраючыся на сацыяльную падтрымку дзяржавы. І гэта адна з заваёў тых гістарычна значных дзён.

Мы ўдзячныя папярэднім пакаленням за мірнае неба, за дастойнае жыццё, за магчымасць жыць у свабоднай і шчаслівай краіне”.

Светлая памяць аб І.Ф.Пятрушы і земляках, чыя баявая незгасальная слава ўвайшла ў гісторыю, была ўшанавана мінутай маўчання. Прысутныя ўсклалі да магілы чырвоныя гваздзікі, якія з’яўляюцца сімвалам рэвалюцыі.

Чырвоныя гваздзікі былі ўскладзены і да помніка С.М.Кіраву на цэнтральнай плошчы горада.

Наталля ХАДАКОВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.   

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024