Прадстаўнік Кіраўшчыны прымаў удзел кастрычніцкіх падзеях 1917-га года

Прадстаўнік Кіраўшчыны прымаў удзел кастрычніцкіх падзеях 1917-га года

аврора

У гісторыі раёна і памяці нашчадкаў — наш зямляк Ісідар Фёдаравіч Пятруша, ураджэнец в.Падрэчча. У 1909 годзе ён быў прызваны ў армію і накіраваны на Балтыйскі флот матросам на крэйсер “Аўрора”.
Просты сялянскі хлопец з чыстым сумленнем горача ўспрыняў ідэі рэвалюцыі. Ён прагна знаёміўся з марксісцкай літаратурай, наладзіў сувязі з бальшавікамі і прыйшоў да высновы, што толькі бальшавісцкая партыя здольная даць простаму чалавеку свабоду і незалежнае жыццё. Вось чаму ён, матрос “Аўроры”, без хістанняў прыняў рашэнне перайсці на бок тых, хто пайшоў на штурм Зімняга палаца. Ісідар Пятруша стаў членам партыі бальшавікоў, быў старшынёй судовага камітэта.
На радзіму ён вярнуўся ў 1918 годзе. Тут, уступіўшы ў партызанскі атрад, які ўзначальваў І.І.Герасімовіч, змагаўся з інтэрвентамі.
11 кастрычніка 1919 года каля в.Гута адбыўся бой партызан з польскімі войскамі. І.Ф.Пятруша быў смяротна паранены і па дарозе ў ваенны шпіталь памёр. Пахавалі яго на могілках в.Падрэчча, а ў 1967 годзе астанкі былі перазахаваны ў в.Стаўпішча.
Наш зямляк Фядос Нічыпаравіч Міхалап, ураджэнец в.Кострыцкая Слабодка, з ранняй маладосці зведаў голад і галечу і часта задумваўся над тым, чаму пакутуе працоўны чалавек. Таму невыпадкова ў рэвалюцыйным віхуры ён знахо­дзіўся ў гушчыні падзей.
У 1904-1906 г.г. Фядос Міхалап служыў на Балтыйскім флоце ў якасці фельд­фебеля эскадроннага браняносца. Быў удзель-
нікам руска-японскай вайны, Цусімскай бітвы. За актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху адбыў два гады турмы ў Петрапаўлаўскай крэпасці і тры гады сібірскай катаргі.
У 1911 годзе вярнуўся ў родную вёску. Пасля акупацыі мясцовасці польскімі войскамі стаў камандзірам партызанскага атрада, змагаўся за ўстанаўленне Савецкай улады ў Бабруйскім павеце.
Потым прымаў актыўны ўдзел у будаўніцтве новага жыцця, быў старшынёй валаснога выканкама, старшынёй калгаса. А калі напаткала фашысцкая навала, пайшоў абараняць сваю Радзіму.
Пасля вайны Ф.Н.Міхалап быў на гаспадарчай рабоце. Яго ратны і працоўны ўклад быў адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга. Фядос Нічыпаравіч пакінуў жыццё ў 1956 годзе.
Мы нагадалі толькі аб двух нашых земляках, былых мараках, удзельніках рэвалюцыі. Але колькі іх са зброяй у руках абаранялі родную зямлю ў імя сённяшняга светлага дня! Іх справы — у нашай памяці як вечны і яркі прыклад беззапаветнага служэння свайму народу і Айчыне.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024