Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў Кіраўскім раёне ў чацвер, 21 снежня бягучага года на тэму: “Месца і роля мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў адносінах да непаўналетніх”; “Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”; “Бяспечны Новы год”; “Актуальнасць страхавання індывідуальных жылых дамоў, дачных пабудоў у асенне-зімовы перыяд”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.