Час здзяйснення жаданняў і чароўных надзей

Час здзяйснення жаданняў  і чароўных надзей

Вось і надышоў самы чароўны і доўгачаканы час — навагоднія святы. Яны заўсёды выклікаюць у хлопчыкаў і дзяўчынак прадчуванне радасці, казачнасці, прыносяць задавальненне ад незвычайных сюрпрызаў, салодкіх падарункаў, тым больш, што зараз у рабят зімовыя канікулы.
Учора ў раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае навагодняе дабрачыннае свята ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Ганаровае права прысутнічаць на галоўнай ёлцы раёна было прадастаўлена пераможцам алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, турніраў, спаборніцтваў, а таксама дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзецям-інвалідам.
Павіншаваць рабят з самым незвычайным і ўсімі любімым святам — Новым годам — прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснікі старшыні райвыканкама, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый.
У фае РДК усіх сустракалі казачныя персанажы, роставыя лялькі і галоўны атрыбут свята — лясная прыгажуня-ёлка, ззяючая рознакаляровымі агеньчыкамі. Гучала музыка, хтосьці танцаваў, многія рабілі памятныя фота­здымкі.

nov

IMG_8620

IMG_8630

IMG_8641

IMG_8651

IMG_8658

IMG_8706
Затым усе былі запрошаны ў залу, дзе на сцэне адбылося асноўнае святочнае дзейства. Навагодні настрой адразу задалі казачныя персанажы, а потым са словамі віншаванняў і шчырых пажаданняў да ўсіх звярнулася старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што Новы год — гэта свята шчаслівых дзіцячых позіркаў і шчырых усмешак, і галоўны клопат дарослых — каб ніводнае дзіця не засталося без увагі і падарункаў. Менавіта на гэта і нацэлены разнастайныя мерапрыемствы, праводзімыя ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Галіна Паўлаўна адзначыла, што Беларусь смела можна назваць краінай шчаслівых дзяцей: тут усё робіцца для таго, каб рабяты раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё юных грамадзян было мірным і спакойным, каб усе яны маглі раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары. І такі клопат асабліва відавочны ў пераднавагодні час, калі дзеці чакаюць падарункаў і казачных цудаў. Вельмі важна, каб кожны хлопчык, кожная дзяўчынка маглі спаўна адчуць святочную атмасферу і паверыць у казку.
Галіна Слабоднікава назвала самыя адметныя дасягненні вучняў устаноў адукацыі раёна. Так, у мінулым навучальным годзе па выніках адукацыйных, творчых, спартыўных конкурсаў і спаборніцтваў вучнямі раёна заваёвана 82 абласных дыпломы, 21 — рэс­публіканскі, 10 — міжнародных.
Вучань Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі стаў уладальнікам трэцяй прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і ўнесены ў банк дадзеных адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь, таксама юнак узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў заключным этапе конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ навучэнцаў.
Пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей” стаў вучань Мышкавіцкай СШ Іван Балахнін.
Дыпломам ІІ ступені рэс­публіканскага конкурсу юных паэтаў і празаікаў “Слова ў пераплёце” ўзнагароджана вучаніца Жыліцкай СШ Лізавета Арэшка.
У скарбонцы дасягненняў выхаванцаў Жыліцкай школы мастацтваў Тэоны Бебурыя і Мацвея Пашкоўскага — дыплом фіналістаў ІІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні”, лаўрэатаў І ступені другога культурнага Міжнароднага праекта «#LETOсябры», лаўрэатаў ІІ ступені Міжнароднага творчага конкурсу “Мастацтва свету”, лаўрэатаў ІІІ ступені другога Міжнароднага творчага інтэрнэт-конкурсу “Галерэя талентаў”.
Выхаванцамі клуба інтэлектуальных гульняў “Эрудыт” заваявана 30 дыпломаў розных ступеняў у інтэлектуальных турнірах і чэмпіянатах міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.
Аліна Ермалаева, Крысціна Лазарава і Максім Нейштэтар з рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і “Здароўе” вярнуліся з дыпломам ІІ ступені.
Значных спартыўных перамог дасягнулі спарт­смены ДЮСШ: на іх рахунку — 2 першых камандных месцы, 2 — другіх, 1 — трэцяе па валейболе, футболе, веласпорце, цяжкай атлетыцы, 5 асабістых прызавых месцаў.
“Вашы перамогі і дасягненні, — адзначыла Галіна Слабоднікава, — доказ таго, што дзякуючы таленту, працавітасці і ўпартасці можна пакарыць любыя вяршыні, увасобіць у жыццё самыя смелыя мары”.
Старшыня райсавета дэпутатаў выказала ўдзячнасць педагогам за высакародную працу, якая заслугоўвае самай высокай адзнакі, а таксама бацькам, якія робяць усё ад іх залежачае, каб іх дзеці выраслі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны . Яна павіншавала ўсіх з Новым годам і Раством Хрыстовым, выказала самыя найлепшыя пажаданні.
Ад вучняў раёна Галіна Слабоднікава атрымала ў падарунак карціну, зробленую рукамі рабят.
Далей распачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Навагоднія перавёртышы”, падчас якога юныя гледачы ра­зам з добрымі героямі казкі спрабавалі выратаваць Дзеда Мароза са Снягуркай ад нячыстай сілы. Жывы інтарэс і шчырыя ўсмешкі рабят выклікалі суперсучасная Баба Яга, Чырвоная Шапачка з Ваўком, Лешы ў камуфляжы і іншыя персанажы, якія запрашалі рабят паўдзельнічаць у розных конкурсах і віктарынах, патанцаваць, адказаць на пытанні і загадкі.
І, як заўжды бывае ў навагодніх казках, са з’яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі дабро святкавала перамогу над злом. Заключным, вельмі радасным для рабят акордам свята стаў сапраўды чароўны момант — наяўнасць пад іх крэсламі навагодніх падарункаў!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Барташэвіч, члены раённага выканаўчага камітэта
з групай рабят — удзельнікаў дабрачыннага святочнага мерапрыемства.

Последние новости

В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024