Падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў сельгасарганізацый Кіраўшчыны
Падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2018 года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельгастэхнікі.
Створаная камісія на чале з першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іванам Барташэвічам, у якую таксама ўвайшлі начальнік раённай інспекцыі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду ўпраўлення райсельгасхарчу Мікалай Пархамовіч, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Дзмітрый Іваніцкі і галоўны спецыяліст па ахове працы райсельгасхарчу Ігар Акушэвіч разам з галоўнымі інжынерамі прадпрыемстваў і сельгасарганізацый раёна праверылі стан і добраўпарадкаванне мехдвароў, пастаноўку тэхнікі і збожжасушыльных комплексаў на зімовае захоўванне і іншае.
Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваліся ўсе моманты гатоўнасці да прадстаячага зімовага перыяду. Згодна рашэння райвыканкама ад 6 снежня 2017 года №25-5 першае месца прысуджана калектыву СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”. На другім месцы СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, на трэцім — ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Усе пераможцы будуць узганароджаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту.
Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары “Кіраўца”.