Парад Дзедаў Марозаў і Снягурак у Кіраўску
Сёння жыхары і госці Кіраўска акунуліся ў атмасферу чараўніцтва, якая наладжваецца ў райцэнтры толькі раз у годзе, — змаглі назіраць за традыцыйным парадам Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў.
Шмат год запар ля галоўнай ёлкі раёна, на плошчы імя Кірава, даецца старт святочнаму навагодняму марафону. Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава і адрасавала кіраўчанам віншаванні, шчырыя пажаданні.
Дзятва і дарослыя разам з казачнымі персанажамі ўдзельнічалі ў зімовых забавах, вадзілі карагоды. А затым калона Дзедаў Марозаў і Снягурак пад музыку духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” рушыла па вуліцах райцэнтра, адорваючы прахожых усмешкамі.