Рэтра-ёлка ці экскурс у гісторыю ёлачных упрыгажэнняў
Самы галоўны атрыбут Навагодняга свята — упрыгожаная ёлачка. Лясная прыгажуня ў цацках і гірляндах стварае адчуванне цуду і чараўніцтва. У дзяцінстве мы маглі доўга стаяць і разглядаць цацкі. Часам, асабліва ўвечары, здавалася, што яны вось-вось ажывуць — і пачнецца казка…
Ужо каторы год у нашай школе ёлка ўпрыгожваецца рэтра-цацкамі, якія захоўваюцца ў школьным музеі. Але дасюль такіх цацак было мала, таму і ёлачку ўпрыгожвалі малую і размяшчалі яе таксама ў музеі. Сёлета ж колькасць цацак значна павялічылася, таму і лясную прыгажуню ўстанавілі вялікую і размясцілі яе ў фае другога паверха, каб кожны жадаючы ў любы зручны для яго час мог палюбавацца цуда-ёлкай.
У чым асаблівасць старых ёлачных цацак? Яны цікавыя тым, што па іх можна вывучаць гісторыю. Сярод цацак ёсць шары самай рознай формы, званочкі, шышкі, фігуркі жывёл, агародніна, садавіна, ледзяшы і шмат што іншае. Да юбілею А.С. Пушкіна ў выглядзе цацак з’явіліся персанажы яго казак. У 60-я гады перавалодвала тэма сельскай гаспадаркі, цацкі вырабляліся ў выглядзе садавіны, агародніны, кукурузных пачаткаў, збожжавых снапоў. Пасля выхаду знакамітай «Карнавальнай ночы» сталі моднымі шкляныя пацеркі і гадзіннікі. Чалавек пакарыў космас — цацкі з’яўляліся на гэтую тэму. У 70-80-я гады акцэнт рабіўся на дызайн і афармленне цацак.
Усе гэтыя этапы развіцця ёлачных упрыгажэнняў можна ўбачыць на нашай рэтра-ёлцы. Прыходзьце і пераканайцеся самі. Акуніцеся ў дзяцінства або ажыццявіце экскурс у мінулае.
Валянціна ЯСКЕВІЧ,
настаўнік гісторыі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.