У Кіраўску будзе спецыялізаваная школа алімпійскага рэзерву
У новы год — у новым статусе
Сёлета Кіраўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа паспяхова прайшла чарговую пераатэстацыю, якая праводзіцца 1 раз у 4 гады.
За справаздачны перыяд былі паказаны высокія дасягненні трэнерска-выкладчыцкага саставу ўстановы і іх выхаванцаў. Шэраг вучняўпаспяхова выступаюць на ўзроўні нацыянальных спаборніцтваў, чэмпіянатаў Еўропы і свету. Ва ўстанове таксама належным чынам вядзецца неабходная дакументацыя.Усё гэта дало падставу разгледзець пытанне аб павышэнні статусу ДЮСШ.
Згодна адпаведнага рашэння Магілёўскага аблвыканкама, з 1 студзеня 2018 года да 31 снежня 2021 года ўстанова перакваліфікавана ў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву (СДЮШАР). Пасля адзначанага тэрміну гэты статус неабходна будзе пацвердзіць.
Дарэчы, у Магілёўскай вобласці маецца 30 такіх жа спецыялізаваных устаноў, яшчэ 20 — неспецыялізаваныя.