“Акадэмія мужнасці” выяўляла мацнейшых сярод моладзі Кіраўшчыны

“Акадэмія мужнасці” выяўляла мацнейшых сярод моладзі Кіраўшчыны

Лиц-1

Лиц-2

Лиц-3

Лиц-4

Лиц-5

Лиц-6

Спартакіяда для ўдзельнікаў мала­дзёжных атрадаў аховы правапарадку “Акадэмія мужнасці” стала адным са значных мерапрыемстваў райкама ГА “БРСМ” у адышоўшым годзе.

Рух маладзёжных атрадаў аховы правапарадку (МААП) ГА “БРСМ” аб’ядноўвае больш як 15,5 тысячы юнакоў і дзяўчат ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Ён накіраваны на падрыхтоўку маладых людзей да службы ў арміі, паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі сілавых структур. Яго ўдзельнікі актыўна дапамагаюць супрацоўнікам праваахоўных органаў і выратавальнікам у забеспячэнні грамадскага правапарадку і навучанню грамадзян асновам бяспекі жыццядзейнасці.
На базе філіяла “Кіраўскі прафесійны ліцэй” Жыліцкага сельгас­каледжа адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Акадэмія мужнасці”. Удзел у ім прынялі 4 каманды ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 31 года: “Ветразь” (Жыліцкі сельгаскаледж), “Страла” (філіял сельгаскале­джа), “Молат” (СШ №1) і “Альфа” (СШ №2 імя К.П.Арлоўскага).
Праграма ўключала ў сябе праверку тэарэтычных ведаў, а таксама спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, падняцці гіры, чаўночным бегу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Па выніках выпрабаванняў былі вызначаны пераможцы і прызёры ў камандным і асабістым заліках.
У стральбе самым меткім стаў Станіслаў Лапцеў з СШ №1, 2 і 3 месцы раздзялілі паміж сабой прадстаўнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Ула­дзіслаў Іваноў і Анастасія Савельева.
Уладзімір Сцяпанаў і Ірына Цітова (абодва з Жыліцкага сельгаскалежда) прадэманстравалі лепшыя вынікі падчас правядзення спаборніцтваў па чаўночным бегу.
Самымі дужымі і выносілівымі ў падняцці гіры сталі названы вышэй Уладзімір Сцяпанаў (1 месца), Павел Шпакаў з філіяла сельгаскаледжа (2 месца) і Ілья Варанцоў з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага (3 месца).
У агульнакамандным заліку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 і 2 месцы падзялілі паміж сабой каманды з Жыліцкага сельгас­каледжа і яго філіяла, адпаведна 3 месца — на рахунку прадстаўнікоў з СШ №1.
Ацэньвала вынікі спартакіяды кампетэнтнае журы, у састаў якога ўвайшлі намеснік начальніка РАНС Андрэй Архіпаў і старшы дзяржінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Кавалёў.
Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024