Лепшыя біятланісты Кіраўскага раёна — у Паўлавіцкай школе

Лепшыя біятланісты Кіраўскага раёна — у Паўлавіцкай школе

Снайпер-10

Біятлон — добра вядомы і папулярны від зімовага спорту ў нашай краіне. Шмат яркіх старонак упісана беларускімі біятланістамі ў гістарычны летапіс гэтага відовішчнага алімпійскага віду спорту. У падтрымку слаўных традыцый і з мэтай падрыхтоўкі новага пакалення спартсменаў ў рэспубліцы праводзяцца і ўжо набылі папулярнасць спаборніцтвы  “Снежны снайпер”. Не выключэннем стаў і наш раён: біятлонныя гонкі ўжо некалькі гадоў як уключаны ў праграму круглагадовай спартакіяды школьнікаў. У мінулую суботу прайшлі раённыя спаборніцтвы па гэтым відзе.

Трэба адзначыць, што гэты від не лічыцца абавязковым, бо не ўсе ўстановы адукацыі маюць магчымасць паўнацэнна прыняць удзел у гэтых спаборніцтвах. Сёлета біятлон абралі ў пяці школах: абедзьвюх гарадскіх, Паўлавіцкай, Мышкавіцкай і Жыліцкай.

Месцам правядзення стала Паўлавіцкая школа, прадстаўнікі якой летась абаранялі гонар Кіраўшчыны на абласных спаборніцтвах. Спаборніцтвы, заўважым, былі наладжаны на належным узроўні. Адзінае, чаго не хапіла, і гэта ўжо не ў кампетэнцыі арганізатараў, — гэта недахоп снегу. Па гэтай прычыне, лыжныя гонкі на трасе былі заменены бегам. А вось усё астатняе было такім, як мы прызвычаіліся бачыць у тэлерэпартажах з біятлонных спаборніцтваў: былі і спартыўны азарт, і стральба па мішэнях, і перадача эстафеты, і нечаканыя фінішы, і шчырая падтрымка заўзятараў…

Варта таксама адзначыць, што сёлета “Снежны снайпер” упершыню праводзіўся ў раёне па класічнай біятлоннай формуле. Дагэтуль спачатку школьнікі спаборнічалі ў стральбе, а потым — у лыжных гонках або бегу. Зараз жа ўмовы былі такімі: рабяты ўдзельнічалі ў трох узроставых групах, у кожнай з якіх заяўляліся па 4 спартсмены — па 2 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі. Кожны з іх прабягаў па два кругі (250 м) і адпраўляўся на стральбу, затым прабягаў яшчэ круг (у старэйшай групе — 2) і зноў “змагаўся” з мішэнямі і да фінішу прабягаў яшчэ адзін круг, затым перадаваў эстафету. Безумоўна, пасля пераадольвання дыстанцыі закрыць “талерачкі” было больш праблематычна, але ў гэтым і заключана “соль” біятлона. І менавіта так праводзяцца абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы. У гэтай сувязі хтосьці са спартсменаў узяў верх за кошт хуткасці, хтосьці — за кошт трапнасці, а той, хто спалучыў уменні ў абедзвюх пазіцыях, адпаведна быў у выйгрышы. І, забягаючы наперад, адзначым, што ў большасці гэта зноў аказаліся гаспадары — рабяты з Паўлавіцкай школы.

Першымі на дыстанцыю выйшлі школьнікі малодшай групы. Лепшыя індывідуальныя вынікі сярод дзяўчынак паказалі Аліна Дырыкава і Валерыя Лазарава з Паўлавіцкай СШ, Марыя Краўчанка з Мышкавіцкай школы, сярод хлопчыкаў — Андрэй Собалеў і Павел Барадзін з Паўлавіцкай, Вячаслаў Бародзіч з Мышкавіцкай школ. У камандным заліку першынствалі паўлавіцкія школьнікі, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі рабяты з СШ №1 і Мышкавіцкай школы.

У спаборніцтвах біятланістаў сярэдняй групы таксама на вышыні аказаліся паўлавіцкія школьнікі. У дзяўчынак першае і другое месцы занялі Крысціна Лазарава і Настасся Котава з названай установы адукацыі, на трэцяй пазіцыі была Алёна Грабнёва з Мышкавіцкай СШ, у хлопчыкаў перамогу атрымаў Арцём Іваноў з Паўлавіч, другую і трэцюю прыступкі на п’едэстале гонару адпаведна заваявалі Мікіта Чарвяк з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Станіслаў Пацыенак з СШ №1. Тройка прызёраў у камандным заліку: Паўлавіцкая СШ, Мышкавіцкая СШ, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Не было роўных паўлавіцкім спартсменам і ў спаборніцтвах сярод старэйшых рабят. Першыя месцы занялі Марыя Сідарэнка і Уладзімір Яновіч, другія — Настасся Страхава і Ягор Сямёнаў са школы-гаспадыні правядзення “Снежнага снайпера”. Па “бронзавай” узнагародзе ўзялі таксама Настасся Анісімава з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Сяргей Крупінскі з СШ №1. Камандны залік, як лёгка можна здагадацца, выйгралі вучні Паўлавіцкай СШ, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Мышкавіцкая СШ.

Абсалютныя пераможцы спаборніцтваў каманда Паўлавіцкай  школы зноў будзе прадстаўляць наш раён на абласных спаборніцтвах.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Снайпер-1

Снайпер-2

Снайпер-3

Снайпер-4

Снайпер-5

Снайпер-6

Снайпер-7

Снайпер-8

Снайпер-9

Снайпер-11

Снайпер-12

Снайпер-13

Снайпер-14

Снайпер-15

Снайпер-16

Снайпер-17

Снайпер-18

Снайпер-19

Снайпер-21

Снайпер-23

Снайпер-24

Снайпер-25

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024