У Кіраўскім раёне актыўнасць праяўляюць выбаршчыкі на Любоніцкім участку для галасавння
Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Сёння з 10 гадзін раніцы, як і паўсюдна, адкрыўся Любоніцкі ўчастак для галасавання №11. Адразу ж сюды прыйшлі і першыя выбаршчыкі, каб аддаць свой голас за абраных імі кандыдатаў у дэпутатаў абласнога, раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў.
Як паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Мелех, датэрміновае галасавнне арганізавана на належным узроўні. Для выбаршчыкаў падрыхтавана неабходная інфармацыя, належным чынам аформлена дакументацыя, арганізаваны месцы для назіральнікаў, вядзецца кругласутачная ахова ўчастка для галасавання.
Усяго ў спісах выбаршчыкаў Любоніцкага ўчастка для галасавання 499 чалавек. Па словах Святланы Мелех, за першы дзень датэрміновага галасавання свае галасы аддалі 59 з іх, што склала 11%.
Неабходную работу на выбарах праводзіць участковая камісія ў саставе 7 чалавек. На момант нашага наведвання выдачу бюлетэняў для галасавання ажыццяўлялі Вольга Чаханадская і Раіса Сцепановіч (на здымку).
Фота і тэкст Аляксандра ХАХЛОВА.