Воінскі абавязак выканалі дастойна

Воінскі абавязак выканалі дастойна

Митинг-1

У чацвер каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 29-й гадавіне з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. 

Ушанаваць па­мяць загінуўшых, выка­заць словы ўдзячнасці жывым прыйшлі кіраў­ніцтва раёна, члены райвыканкама, воіны-інтэрнацыяналісты, родныя загінуўшых воінаў, прадстаўнікі раённых арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і працоўных калектываў, моладзь, жыхары горада і раёна.
“Памяць аб далёкай афганскай вайне жывая, і сцерці яе не змогуць ні гады, ні адлегласці …, — адзначылі вядучыя ўрачыстага мерапрыемства. — Юнакі з нашага раёна выконвалі свой інтэрнацыя­нальны абавязак на афганскай зямлі. Выбар паміж жыццём і смерцю вызначаў для іх не толькі ваенны загад, але і пачуццё абавязку, сумлення, гонару…”.
Да ветэранаў лакальных войнаў, усіх прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. У гэты дзень, падкрэсліла яна, адзначаецца сумная і ў той жа час гераічная дата. 15 лютага 1989 года апошняя калона савецкіх войск пакінула тэрыторыю Афганістана. Савецкія салдаты з гонарам выканалі свой свяшчэнны абавязак, засталіся да канца верныя такім паняццям як гонар, годнасць, воінская прысяга, баявое брацтва. 76 ваеннаслужачых былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 103 узнагароджаны ордэнам Леніна, амаль 2 тысячы — ордэнам Чыр­вонага Сцяга, больш 52 тысяч — ордэнам Чыр­вонай Зоркі. З 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі, якія праходзілі службу ў Афганістане, 771 воін не вярнуўся дадому жывым. Не абышлі гэтыя трагічныя па­дзеі і Кіраўшыну: з 82 кіраўчан, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў, трое загінулі: гэта Пётр Петрусевіч, Віктар Шумілаў, Аляксандр Ядлоўскі — яны пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Галіна Слабоднікава нагадала, што нашы су­айчыннікі прымалі ўдзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў у Алжыры, Анголе, Бангладэш, Венгрыі, В’ентаме, Егіпце, іншых краінах, і свой службовы абавязак яны выканалі мужна і сумленна.
Воіны-інтэрнацыяналісты і сёння застаюцца прыкладам самаадданага служэння сваёй Айчыне, з’яўляючыся надзейнымі памочнікамі ў вырашэнні розных сацыяльных пытанняў, уносячы важкі ўклад у справу выхавання падрастаючага пакалення. Словы ўдзячнасці старшыня райсавета дэпутатаў выказала ў адрас маці, родных і блізкіх, выхаваўшых дастойных грамадзян краіны, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему, начальнік адасоб­ленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята Андрэй Гайдукевіч адзначыў: “Савецкія воіны з гонарам выканалі загад Радзімы па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі афганскаму народу. У барацьбе з праявамі тэрарызму нашы воіны сталі ўзорам мужнасці і адвагі. Сярод узнагароджаных ордэнамі і медалямі воінаў-інтэрнацыяналістаў 21— з нашага раёна. Баявы афганскі шлях Барыса Карпенкі, Івана Тарэлкі, Уладзіміра Перадні, Сяргея Цімашэнкі адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
15 лютага — дата, якая аб’ядноўвае ўсіх, каго закранула вайна ў Афганістане, а таксама хто прымаў удзел у ліквідацыі лакальных войн і ўзброенных канфліктаў у іншых гарачых кропках свету, адзначыў у сваім выступленні воін-інтэрнацыяналіст Мікалай Пад’ялоўскі. Ён падкрэсліў, што воіны-інтэрнацыя­налісты сталі дастойнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый воінскага подзвігу, які здзейснілі абаронцы Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вынесеныя дзяўчынкамі лампадкі з запаленымі ўнутры мільгаючымі агеньчыкамі сталі сімвалам незгасальнай людской памяці аб загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах. Мінутай маўчання ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу-рэквіему памяць аб тых, хто назаўсёды застаўся маладым ва ўспамінах родных і блізкіх і на старых, ужо пажоўклых фотаздымках…
Да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі. Першы кошык Памяці з кветкамі быў ад старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай і воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Пад’ялоўскага. Чырвоныя гваздзікі ў памяць аб загінуўшых таварышах — ад воінаў інтэрнацыя­налістаў, вянкі і кветкі — ад удзячных кіраўчан.
“Мір патрэбен людзям усёй зямлі” — такімі светлымі словамі завяршылася мерапрыемства. І сапраўды, наколькі не­ацэннымі і важнымі з’яўляюцца простыя чалавечыя радасці — сям’я, дзеці, дом, спакойныя ночы і мірнае неба над галавой…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Митинг-3

Мининг-8

Митинг-2

Митинг-4

Митинг-5

Митинг-6

Митинг-7

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024