З пачуццем гонару і адказнасці ставяцца да выбарчай кампаніі навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа

З пачуццем гонару і адказнасці ставяцца да выбарчай кампаніі навучэнцы Жыліцкага сельгаскаледжа

Жил-голос-2

Жил-голос-3

Жил-голоса-1

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання на Жыліцкім ўчастку для галасавання №17, які знаходзіцца ў сельгаскаледжы, выстраілася цэлая чарга — многія з навучэнцаў прыйшлі, каб аддаць голас на карысць аднаго з кандыдатаў ў дэпутаты.

Сярод моладзі адчувалася лёгкае хваляванне — некаторыя прыйшлі на ўчастак для галасавання, каб ўпершыню прыняць удзел у выбарах. Адны прыйшлі прагаласаваць датэрмінова, каб хутчэй адчуць усю значнасць гэтай падзеі, другія — таму, што на выхадныя паедуць дадому. У руках у хлопцаў і дзяўчат — пашпарты, адзін за адным яны падыходзілі да рэгістрацыі, атрымлівалі бюлетэні і накіроўваліся ў кабіну для галасавання, каб зрабіць свой выбар.

Да абеда тут прагаласавала 88 навучэнцаў і 65 мясцовых жыхароў — 16% выбаршчыкаў, якія уключаны ў спісы для галасавання (усяго 927 чалавек, 203 з іх — юнакі і дзяўчаты сельгаскаледжа).

Як адзначыў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Сяргей Арлоўскі, датэрміновае галасаванне ідзе актыўна і ў межах выбарчага заканадаўства. Загадзя на інфармацыйных гадзінах рабят пазнаёмілі з працэдурай галасавання, Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. У навучальнай установе, інтэрнатах і СДК размешчаны стэнды з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, аформлены “Куток маладога выбаршчыка”.

Мы папрасілі каледжаўцаў падзяліцца сваімі ўражаннямі, а таксама запыталі, якім, па іх меркаванні, павінен быць дэпутат:

Васіліна ГОЛУБЕВА, 2 курс:

— У выбарах я прымаю ўдзел ўпершыню, мне здаецца, што гэтая падзея надоўга застанецца ў маёй памяці. У маім разуменні, дэпутат павінен ведаць і імкнуцца вырашаць праблемы сваіх выбаршчыкаў, умець весці за сабой народ, быць упэўненым у сабе, мець аўтарытэт сярод сваіх калег і іншых людзей.

Ігар ЧАРТКОЎ, 2 курс:

— Вельмі хвалюючае пацуццё дачынення да такой падзеі, як выбары. Бо менавіта мы, моладзь, адказныя за сваю будучыню, выбіраючы чалавека, які падтрымае нашы інтарэсы. Чытаючы біяграфіі кандыдатаў, кожны можа меркаваць аб тым, якіх поглядаў і якой палітыкі ён будзе прытрымлівацца, у якіх пытаннях будзе разбірацца лепш за ўсё, да якой катэгорыі насельніцтва ён бліжэй.

Кацярына КАЗЛОЎСКАЯ, 3 курс:

— Вельмі добра, што ёсць магчымасць прагаласаваць датэрмінова, бо збіраюся на выхадных паехаць дадому. Сёння я прыйшла на ўчастак для галасавання, ужо ведаючы, за якога кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў аддам свой голас. Удзел у выбарах — важны крок. Лічу, што кожны з прысутных тут сёння і наогул на выбарах бярэ на сябе адказнасць за фарміраванне органаў мясцовага самакіравання.

Юлія ЗАВІШАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024