ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: па сучасных тэхналогіях — да лепшых вынікаў у працы

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: па сучасных тэхналогіях — да лепшых вынікаў у працы

Мыш-1

Мыш-2

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — шматгаліновая гаспадарка, самая буйная ў нашым раёне. З кожным годам умацоўваецца эканоміка акцыянернага таварыства, маюцца рэальныя перспектывы развіцця вытворчасці. Дзякуючы напружанай, добрасумленнай і адказнай працы рассветаўцы дабіваюцца добрых вынікаў на розных участках вытворчай дзейнасці, паляпшаецца іх дабрабыт. Многае робіцца ў “Рассвеце” па ўвядзенні ў строй новых аб’ектаў, а таксама тэхнічным перааснашчэнні ўжо дзеючых з прымяненнем на іх сучасных тэхналогій. Мэта зразумелая – атрымліваць большыя аб’ёмы якаснай прадукцыі пры найменшых затратах.

Не стаў выключэннем і мінулы год: дасягнутыя калектывам вынікі па многіх пазіцыях задавальняюць. Сяльчане з важкімі рэзультатамі сваёй працоўнай дзейнасці адчуваюць сябе ўпэўнена, замацоўваючы свае пазіцыі яшчэ больш высокімі паказчыкамі. Аб гэтым гаварылася на справаздачным сходзе, які адбыўся ў мясцовым Доме культуры незадоўга да дня падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2017 год.
Як адзначыў у сваім дакладзе дырэктар Аляксандр Багель, вытворчасць валавой прадукцыі ў супараўнальных цэнах склала 31,9 млн. рублёў (103,9%). Рэнтабель­насць продажу прадукцыі — 12,1% пры планавым заданні 10%.
Рассветаўцы задаволены рэзультатам, атрыманым у раслінаводстве. Дзякуючы намаганням агранамічнай службы, захаванню ўсіх тэхналагічных патрабаванняў, аптымальных тэрмінаў сяўбы і правільнай, своечасовай абароне раслін, працаўнікам гаспадаркі ўдалося вырасціць і сабраць неблагі ўраджай. Дарэчы, валавы збор збожжа склаў амаль 17,5 тыс. т, з кожнага гектара ў сярэднім было намалочана па 45,7 ц.
Вельмі парадавалі летась цукровыя буракі, пад якія было адведзена 261 га. З кожнага з іх у сярэднім было накапана па 557 ц, што вышэй паказчыка папярэдняга года на 182 ц. Гэта дазволіла калектыву “Рассвета” стаць пераможцам штогадовага раённага спаборніцтва за мінулы год у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці цукровых буракоў”.
Асноўнай крыніцай папаўнення грамадскай касы таварыства застаецца жывёлагадоўчая галіна. Так, рэзультатыўна пашчыравалі працаўнікі малочнага цэху: у мінулым годзе атрымана 14347 т малака пры надоі ад каровы ў сярэднім па 6521 кг (на 726 кг вышэй раённага паказчыка). Варта адзначыць, што ўсё рэалізаванае малако, а гэта 12,6 тыс. т пастаўлена на перапрацоўку сортам “экстра” і вышэйшым.
Стаўку ў гаспадарцы зрабілі на інтэнсіўныя фактары гаспадарання, у першую чаргу, на павышэнне прадуктыўнасці статка. Для гэтага асаблівую ўвагу звярнулі на ўзвядзенне і рэканструкцыю жывёлагадоўчых аб’ектаў, іх спецыялізацыю, паляпшэнне якасці грубых і сакавітых кармоў, іх граматнае выкарыстанне пры балансаванні рацыёнаў. Усяго на бягучы стойлавы перыяд было нарыхтавана 58 тыс. ц к.адз., што на адну ўмоўную галаву склала па 45,8 ц к.адз.
З мэтай павышэння прадуктыўнасці грамадскага статка, павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака, а таксама прыросту аб’ёмаў яго рэалізацыі, пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, жывёлаводам, занятым у малочным цэху, выплачваецца прэмія ў памеры 10% ад сумы дадатковага даходу, разлічанага за справаздачны перыяд у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Так, летась такія выплаты склалі 17559 руб.
Пералічаныя вышэй фактары, а таксама кантроль, дысцыплінава­насць, адказнае стаўленне да даручанага ўчастка кожнага працуючага паспрыяла таму, што ў намінацыі раённага спаборніцтва “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака” калектыву “Рассвета” прысуджана трэцяе месца.
Сёлета плануецца завяршыць будаўніцтва малочнатаварнага комплексу “Мышкавічы” на 768 галоў дойнага статка. Тым самым будзе дадаткова працаўладкаваны 31 чалавек. Таксама на бягучы год запланавана правядзенне рэканструкцыі 1-й чаргі МТК “Кірава” з мадэрнізацыяй даільнага абсталявання і ўстаноўкай сістэмы ідэнтыфікацыі буйной рагатай жывёлы.
Стараннасцю вызначаюцца і тыя працаўнікі, хто заняты на выро­шчванні і адкорме БРЖ: на 100 га сельгасугоддзяў атрымана 150,8 ц мяса (101,4%), сярэднясутачныя прывагі кожнага гадаванца склалі 754 г. Калі параўноўваць апошні паказчык з сярэднім па раёне, то ён перавышае на 180 г.
У справаздачным перыядзе было ўве­дзена ў эксплуатацыю памяшканне для ўтрымання цялятак да 70-дзённага ўзросту на 200 галоў на МТК “Кірава”. Створаныя належныя ўмовы для вырошчвання маладняку, руплівая праца жывёлаводаў дазволілі павысіць захаванасць бычкоў і цёлачак да 100%. Сёлета рассветаўцы плануюць рэканструяваць цялятнік на 300 галоў з індывідуальным утрыманнем маладняку на МТФ “Стаўпішча”.
Многае робіцца ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па эфектыўнасці выкарыстання кожнага гектара сельгасугоддзяў, павышэнні ўрадлівасці земляў, граматным селекцыйна-насенняводчым удасканаленні гатункаў і насення, укараненні новых тэхналогій апрацоўкі сельскагаспадарчых культур. Важным напрамкам у галіне раслінаводства стала строгае захаванне тэхналогіі вырошчвання агародніны, правядзенне сяўбы пладоваагароднінных і збожжавых культур з улікам эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі. Усё разам узятае дапамагло рассветаўцам заняць першую пазіцыю ў раённым спаборніцтве ў намінацыі “За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў”.
Нядрэнна спрацавалі летась і такія структурныя падраздзяленні, як біягазавая ўстаноўка, цяплічны камбінат, вытворчы ўчастак “Сад”, рыбная гаспадарка, санаторый і інш.
Дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго калектыву ў мінулым годзе ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” рост па прадукцыйнасці працы склаў 126,9%, а рэнтабельнасць продажу – 12,1%.
У гаспадарцы ёсць на каго раўняцца. Гэта механізатары Мікалай Бяляўскі, Мікалай Дрозд, Іван Салановіч, аператары машыннага даення Валянціна Клімовіч, Алена Дзікарэвіч, Галіна Лёгкая, агароднінаводы Людміла Кахновіч, Іна Шапоткіна, Марына Арлоўская, Вольга Гаршкова на чале са сваім кіраўніком Марыяй Бяляўскай і інш.
ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” акрамя багатых працоўных традыцый мае ў сваім актыве не меньш важкія традыцыі спартыўныя. Па выніках раённага спаборніцтва прызнаны пераможцам сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна і сярод калектываў фізічнай культуры.
На здымках: падчас ушанавання лепшых працаўнікоў на справа­здачным сходзе — старшыня ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель і трактарыст-машыніст Аляксандр Бяляўскі; лепшы па прафесіі — вадзіцель Аляксандр Бабіч.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024