Дарогамі дружбы: да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
У раённым Доме культуры ў 2013 годзе была адкрыта экспазіцыя дружбы Кіраўскага і Белгародскага раёнаў, што стала адметнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці Кіраўшчыны. Тут змешчана вялікая колькасць розных дакументаў, матэрыялаў, фотаздымкаў і сувеніраў.
Наведванне экспазіцыі дружбы выклікае інтарэс у школьнікаў. Рабятам цікава даведацца аб тым, як складваліся і развіваліся ўзаемаадносіны паміж нашымі раёнамі.
Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі рабяты з аздараўленчага лагера СШ №1 разам з настаўніцай Алесяй Котавай наведалі пакой у РДК, дзе размешчана экспазіцыя дружбы: тут адбылася размова аб адзінстве беларускага і рускага народаў, іх агульным гістарычным шляху, сучасных напрамках развіцця супрацоўніцтва. Вучні агледзелі экспазіцыю, задалі шмат пытанняў, на якія адказала педагог.