На Кіраўшчыне ўшанавалі людзей працы

На Кіраўшчыне ўшанавалі людзей працы

Слет+1

Бадзёрай музыкай народнага духавога аркестра “Фанфары Кіраўска”, выставамі-дэгустацыямі прадукцыі прадпрыемстваў арганізацый Кіраўшчыны і Магілёўскай вобласці, выставамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці сустракаў у мінулую суботу ўдзельнікаў і гасцей урачыстага мерапрыемства па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі Кіраўскага раёна за 2017 год раённы Дом культуры. Традыцыйна яно прайшло маштабна, з павагай і ўдзячнасцю людзям працы.  Сюды былі запрошаны дэлегацыі працоўных калектываў на чале з іх кіраўнікамі, ветэраны працы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, госці.

На свята да кіраўчан прыбылі начальнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук, начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне Андрэй Горбель, намеснік дырэктара ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Рыгор Арцёмаў, галоўны інжынер ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Аляксандр Рудэня, настаяцель Свята-Пакроўскага храма пратаіерэй Дзмітрый Первій, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзея Ісачанка, а таксама дэлегацыі з г.Бабруйска, Бабруйскага, Горацкага, Быхаўскага раёнаў.

Праграма пачалася маляўнічай кампазіцыяй “Наш квітнеючы край”. У залу былі ўрачыста вынесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флагі Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Прысутныя ўшанавалі ветэранаў працы, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё народнай гаспадаркі Кіраўшчыны.

Святочны каравай ураджаю 2017 года быў уручаны старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву.

У сваёй прамове кіраўнік раёна падсумаваў здабыткі мінулага года, адзначыўшы, што ён быў насычаным, неардынарным, але разам з тым — рэзультатыўным. У рэйтынгу сярод 21 раёна Магілёўскай вобласці па выніках выканання прагнозных паказчыкаў за 2017 год Кіраўскі раён заняў ганаровае другое месца. “Гэта высокая ацэнка працы тых, хто добрасумленна вырошчваў хлеб, атрымліваў малако і мяса, будаваў жылыя дамы, рамантаваў дарогі, забяспечваў цеплыню і ўтульнасць у дамах, клапаціўся пра наша здароўе, выхоўваў падрастаючае пакаленне, арганізоўваў вольны час”, — падкрэсліў Аляксандр Бутараў.
Ён назваў поспехі флагмана сярод галін народнай гаспадаркі раёна — аграпрамысловага комплексу, уклад якога ў выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг складае больш 65%.
Раён умацаваў лі­дзіруючыя пазіцыі па развіцці жывёлагадоўчай галіны: ён уваходзіць у “дваццатку” лепшых рэгіёнаў краіны і лепшы ў Магілёўскай вобласці па вытворчасці малака, атрыманні сярэднясутачных прываг БРЖ, аднаўленні статка.
Прагучалі імёны працаўнікоў АПК, якія ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, старшыня райвыканкама выказаў ім асаблівыя словы падзякі.
Нямала поспехаў на рахунку калектываў іншых галін народнагаспадарчага комплексу раёна, многія занялі дастойныя месцы ў абласных спаборніцтвах і аглядах (інфармацыя надрукавана ў спецвыпуску да мерапрыемства).
Гаворачы пра доўгатэрміновую стратэгію развіцця раёна, Аляксандр Бутараў адзначыў, што яна асноўваецца на такіх прыярытэтах, як інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.
Створаны трывалы фундамент для рэалізацыі намечаных планаў: на рахунку раёна — дастойныя вынікі ў знешнеэканамічнай дзейнасці, забяспечана ўпэўненае развіццё сельскай гаспадаркі, павышаецца турыстычная прыцягальнасць Кіраўшчыны.
Ужо ў гэтым годзе атрымана выручка на аднаго працуючага з тэмпам росту 108% да аналагічнага леташняга перыя­ду, 106,9% рознічнага тавараабароту, у 4 разы павялічаны экспарт тавараў, у 2,7 раза — аб’ём будаўніча-мантажных работ.
Галоўнае, у нашым грамадстве захаваны згода, спакой, мір і парадак, а гэта важнейшая ўмова для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Як падкрэс­ліў старшыня райвыканкама, прыярытэтныя напрамкі сёлета — далейшае развіццё аграрнай галіны, стварэнне новых прадпрыемстваў, рабочых месц. Неабходна істотна павялічыць вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, пашырыць аказанне паслуг насельніцтву, адпаведна — выручку не менш чым у 1,5 раза, узровень рэнтабельнасці продажу ў сельскай гаспадарцы — да 10%, вырашыць іншыя задачы. Вынікам усёй дзейнасці, падкрэсліў Аляксандр Бутараў, павінна стаць павышэнне дабрабыту грамадзян.
Кіраўнік раёна выказаў працаўнікам Кіраўшчыны шчырую ўдзячнасць за дасягнутыя рэзультаты, прафесіяналізм, нястомную карпатлівую работу на карысць роднай зямлі.

Удзельнікаў і гасцей вітаў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, які падкрэсліў адметныя дасягненні раёна і ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта падзякаваў працаўнікам Кіраўшчыны за добрасумленнасць, адказнасць, вернасць традыцыям, уменне працаваць на перспектыву, пажадаў новых здзяйсненняў і перамог.
Уладзімір Рыжкоў уручыў узнагароды лепшым прадстаўнікам раёна: Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама — настаўніку фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Валерыю Варонічу, падзякі аблвыканкама аб’яўлены трактарысту-машыністу КСУП “Жылічы” Раману Канавалаву, цесляру ПМК-255 Аляксандру Максіменку. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ўзнагароджаны настаўнікі дзіцячай школы мастац­тваў г.Кіраўска Аксана Дзенісенка і Аляксандр Хадакоў, Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў — Таццяна Пашкоўская.
Эстафету віншаванняў і ўзнагароджванняў працягваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук, які выказаў удзячнасць усім, хто ўносіць важкі ўклад у справу працвітання раёна, пажадаў, каб бягучы год быў напоўнены прыемнымі падзеямі і новымі адкрыццямі, каб усе добрыя справы ладзіліся.
Ігар Кананчук уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і грашовую прэмію за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё АПК дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю, падзякі дэпутата былі аб’яўлены і ўручаны каштоўныя падарункі — смартфоны — намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Івану Грышчанку, загадчыку паліклінікі ЦРБ Алегу Дворкіну, дырэктару СШ №1 г.Кіраўска Мікалаю Казлову, галоўнаму бухгалтару КСУП “Барчыцы-агра” Святлане Мацвеенка, ляснічаму Любоніцкага лясніцтва Надзеі Урбан, трактарысту-машыністу РАПТЗ Аляксандру Чайку.
Далей слова было прадастаўлена начальніку філіяла ААТ “Бел­аграпрамбанк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне Андрэю Горбелю. Ён падкрэсліў, што вельмі ганарыцца поспехамі працаўнікоў свайго роднага раёна і пажадаў прадоўжыць станоўчую дынаміку развіцця.
Падзячным пісьмом філіяла адзначана КСУП “Жылічы”, узнагароду прымаў дырэктар сельгас­прадпрыемства Міхаіл Агафонаў. За шматгадовую добрасумленную працу, актыўную работу ў арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта прафсаюза атрымалі аператар машыннага даення КСУП “Жылічы” Ніна Ляўковіч, трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў.
На сцэну былі запрошаны госці мерапрыемства з суседніх раёнаў, якія віншавалі кіраўчан з высокімі пазіцыя­мі на ўзроўні вобласці, рэс­публікі, выказвалі пажаданні далейшага паспяховага развіцця.
Урачыста прайшла цырымонія ўзнагароджвання па выніках штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2017 год (адпаведнае рашэнне райвыканкама надрукавана ў мінулым нумары раённай газеты), а таксама раённага агляду-конкурсу сярод аператараў машыннага даення кароў за павелічэнне вытворчасці малака за 2017 год, сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы, агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2017 год.
У намінацыі “Сярод органаў мясцовага самакіравання раёна” цырымонію ўзнагароджвання правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна звярнулася да прысутных у зале са шчырай прамовай на беларускай мове.
За актыўны ўдзел у работах па навядзенні парадку на зямлі, грамадскай дзейнасці Падзячным пісьмом райсавета дэпутатаў былі ўзнагароджаны аператары кацельняў УКП “Жылкамгас” Канстанцін Мацюшонак і Уладзімір Мурашка, электраманцёр раёна электрасетак Руслан Малахаў.
Ганаровыя граматы раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК яе старшыня Віктар Ставер уручыў загадчыцы склада КСУП “Барчыцы-агра” Галіне Дзятлавай, машыністу аўтакрана ААТ “ПМК №97 Вадбуд” Леаніду Капусціну, аператару машыннага даення кароў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Галіне Лёгкай, шэрагу працаўнікоў аб’яўлена падзяка.
Адбылося таксама ўшанаванне пераможцаў конкурсу “Жанчына года-2017”, які наладжваецца ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Увогуле ва ўсіх прамовах, якія прагучалі на мерапрыемстве, была закранута тэма надыходзячага Дня жанчын. А напрыканцы на сцэну быў вынесены кошык з прыгожымі кветкамі для ўсіх жанчын раёна ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава.
Нямала станоўчых эмоцый падарылі ўдзельнікам і гасцям самадзейныя выканаўцы і творчыя калектывы Кіраўшчыны, за што атрымалі заслужаныя апладысмены і авацыі.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Слет-2

Слет-3

Слет-4
Слет-5

Слет-1

Слет-6

Слет-7

Слет-9

Слет-10

Слет-11

Слет-12

Слет-13

Слет+2

Слет+3

Слет+4

Слет-14

Слет-15

Слет+5

Слет-16

Слет-17

Слет-18

Слет-19

Слет-20

 

Слет-21

Слет-22

Слет-35

Слет-24

Слет-25

Слет-26

Слет-28

Слет-29

Слет+7

Слет+8

Слет+9

Слет+10

Слет-30

Слет-36

Слет-31

Слет-33

Слет-34

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024