Аб гэтым гаварылася на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці сяла і аграрнага сектара

Аб гэтым гаварылася на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці сяла і аграрнага сектара

Сеют рапс

Іван РЫНЯК, дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі”:

— Узнятыя Прэзідэнтам Беларусі падчас рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны пытанні вельмі важныя і актуальныя. Менавіта ад іх вырашэння, перагляду падыходаў да арганізацыі работ залежыць паляпшэнне фінансавага стану сельгаспрадпрыемстваў, выхад на прыбытковую работу, змяншэнне затрат на вытворчасць прадукцыі АПК.
У сельскагаспадарчай галіне ўсё ўзаемазвязана. Нельга атрымаць малако сортам “экстра” ці вышэйшым без кармоў высокай якасці, дасканалага захавання тэхналогій утрымання і кармлення жывёлы. Не будзе высокіх прываг і захаванасці БРЖ, калі своечасова не праводзіць вакцынацыю маладняку, не надаваць належную ўвагу яго догляду.
Асабліва спыніўся ў сваім выступленні Прэзідэнт краіны на пытанні нарыхтоўкі кармоў высокай якасці. І сапраўды, самыя нязначныя пралікі пры правядзенні кормаўборкі ці закладцы кармоў, і, ужо нельга спа­дзявацца на высокія надоі ці прывагі. Таму нарыхтоўка травяных кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях — найважнейшая задача і клопат усіх: пачынаючы ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства да механізатараў.
Зараз надзённае пытанне для земляробаў — правядзенне веснавых палявых работ. І на першы план выходзіць іх якасць і своечасовасць.
Мы загадзя паклапаціліся пра рамонт тэхнікі, уся яна даведзена да ладу. Сёлета з-за поздняй вясны недаравальна будзе трымаць трактары і агрэгаты ў гаражы з-за паломак. Таксама закупілі неабходныя ўгнаенні. Па меры неабходнасці будзем папаўняць іх запасы.
Вельмі важнае пытанне, якое патрабуе вырашэння і ўвагі — гэта высокія затраты ў сельгасвытворчасці. Неабходна пастаянна і планамерна працаваць над зніжэннем сабекошту і павышэннем якасці прадукцыі АПК. Немалаважную ролю тут адыгрывае жорсткая эканомія тавара-матэрыяльных каштоўнасцей, эканоміі ГЗМ, угнаенняў, насення. Усё гэта магчыма толькі пры строгай вытворчай і працоўнай дысцыпліне. Кожны член калектыву павінен быць зацікаўлены ў тым, каб не дапускаць нядбайнага іх расходвання. Варта ўсведамляць, калі будзе эфектыўна працаваць сельгаспрадпрыемства — захаваюцца рабочыя месцы, вырасце зарплата.
У сельскагаспадарчай галіне заўсёды быў актуальны выраз — “кадры вырашаюць усё”. У большасці сваёй тут пераважае ручная праца, таму адказнасць, выканальніцкая дысцыпліна — залог паспяховай дзейнасці сельгаспрадпрыемства.
Што ж тычыцца маладых кадраў для сяла, то тут трэба ўлічваць, каб у будучага аграрніка, як гаворыцца, “душа ляжала” да працы на зямлі, жыцця ў сельскай мясцовасці.
Несумненна, праводзіць прафарыентацыйную работу з рабятамі трэба яшчэ са школы, паказваць ім, наколькі змяніўся падыход да многіх тэхналагічных працэсаў у АПК, дзякуючы праводзімай мадэрнізацыі вытворчасці. Тыя ж камп’ютарныя тэхналогіі зараз выкарыстоўваюцца як ў жывёлагадоўлі, так і на сучаснай тэхніцы.
У нашым сельгаспрадпрыемстве шмат працоўных дынастый: напрыклад, маці — перадавая даярка, дачка пайшла па яе слядах, бацька — адказны і руплівы механізатар, сыны — таксама плённа шчыруюць на зямлі-карміцелькі. Імкнемся замацоўваць маладыя кадры на сяле, асабліва свае, мясцовыя, прадастаўляем добраўпарадкаванае жыллё. Па магчымасці, аказваем фінансавую дапамогу пры правядзенні культурна-масавай работы з насельніцтвам. Лічу, што сяльчане заслугоўваюць таго, каб цікава і з карысцю правесці свой вольны час.
Вельмі правільна Кіраўніком дзяржавы быў зроблены акцэнт на тым, што прыпыніць адток працаздольнага насельніцтва ў горад немагчыма без павышэння якасці жыцця людзей на вёсцы, прывабнасці аграрнай працы. Стварэнне “вёсак будучыні” — добры стымул для маладых людзей пасля атрымання спецыяльнасці вяртацца на сваю малую радзіму.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024