Аб гэтым гаварылася на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці сяла і аграрнага сектара

Аб гэтым гаварылася на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці сяла і аграрнага сектара

 

Семинар-пре

Аляксандр БУТАРАЎ, старшыня райвыканкама, які прымаў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе:

—Адбылася канструктыўная размова аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны. Прэзідэнтам абазначана як эканамічная, так і палітычная значнасць галіны сельскай гаспадаркі.

Для нашага раёна развіццё дадзенай галіны народнай гаспадаркі таксама жыццёва неабходнае: уклад аграпрамысловага комплексу ў выручку ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг складае больш 65%.

Заканамерна, што асаблівую ўвагу трэба надаць захаванню тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы для атрымання добрах эканамічных рэзультатаў, як сказаў Кіраўнік дзяржавы, стварыць “дыктатуру тэхналогій у форме заканадаўчага акта”.

У 2018 годзе ў раёне плануем павялічыць вытворчасць збожжа ў 1,3 раза, ураджайнасць цукровых буракоў да 500 цэнтнераў з гектара, рапсу — да 30 цэнтнераў з гектара, удой на адну карову — не менш 6 тысяч кілаграмаў малака, рэнтабельнасць продажаў — да 10%, выручку на аднаго працуючага — у 1,2 — 1,3 раза.

Патрабуе дапрацоўкі механізм рэалізацыі канцэпцыі “вёска будучага”. Хаця ўжо сёння праводзіцца значная работа па навядзенні парадку на зямлі, эфектыўным выкарыстанні пустуючага жылля ў населеных пунктах. Толькі ў 2017 годзе на тэрыторыі нашага раёна ўцягнуты ў сельскагаспадарчы абарот 491 гектар невыкарыстоўваемых земляў, знесена 153 пустуючых дамы, убрана 114 фундаментаў.

Але задача, пастаўленая Прэзідэнтам, шырэй — прыпыніць адток працаздольнага насельніцтва ў горад, забяспечыўшы сельскагаспадарчую галіну кваліфікаванымі кадрамі. Гэтае пытанне дапаможа вырашыць, у тым ліку, і стварэнне аграрных класаў ва ўстановах адукацыі. Так, у новым навучальным годзе ў раёне плануем адкрыць два такіх класы.

Сёння для аграрыяў стаіць галоўная задача — эфектыўна правесці веснавыя палявыя работы. Распрацаваны рабочыя планы, вырашаны пытанні па насенні, угнаенням, сродкам аховы.

Задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам, сур’ёзныя, але вырашальныя. Галоўнае — кадравы патэнцыял, жорсткая тэхналагічная і вытворчая дысцыпліна. 

 

Мікалай ПАД’ЯЛОЎСКІ, ветэран аграпрамысловага комплексу раёна, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”:

— Нядаўні рэспубліканскі семінар-нарада аб развіцці сяла і аграрнага сектара быў вельмі актуальным і праведзены своечасова — якраз напярэдадні веснавой  кампаніі. Хаця многія пытанні выходзілі далёка за межы палявых работ.

Нездарма Прэзідэнт у ліку іншых момантаў вялікае значэнне надаў павышэнню прадуктыўнасці ў малочнай жывёлагадоўлі. Гэта — адна з асноўных крыніц паступлення грашовых сродкаў у касы гаспадарак. Неабходна надаваць увагу інтэнсіфікацыі малочнай жыввёлагадоўлі. Дзяржава ўкладвае значныя інвестыцыі ў АПК краіны і, у прыватнасці, у жывёлагадоўлю. У апошнія гады праведзена маштабная мадэрнізацыя аб’ектаў галіны, і гэта дае станоўчыя рэзультаты. Але, як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, мала ўзвесці будынак фермы ці комплекс і ўстанавіць там сучаснае абсталяванне. Неабходна ўкамплектаваць аб’екты высокапрадуктыўнымі статкамі і пільную ўвагу надаць кармленню. Гэта аксіёма.

Згодны з Прэзідэнтам, што неабходна забяспечыць сяўбу плошчаў у адпаведнасці з навукова абгрунтаванай структурай. Там, дзе немэтазгодна вырошчваць вялікія аб’ёмы збожжавых, трэба аддаць перавагу травам, каб палепшыць кармавую базу.

У нашым раёне пастаянна надаецца ўвага структуры севазвароту, унясенню мінеральных угнаенняў, правядзенню мерапрыемстваў па ахове раслін. 

Для таго, каб атрымліваць надоі па 6 тыс. кг і вышэй у разліку на карову, мала проста даць ёй сіласна-канцэнтратны корм. Да яго патрэбны мікра-макраэлементы. Тут рашаючую ролю павінны адыграць кваліфікаваныя спецыялісты, навукоўцы, якія па аналізу крыві змогуць вызначыць, якіх кампанентаў не хапае жывёле, і дадаць іх у рацыён. У сувязі з гэтым неабходна ў сельгаспрадпрыемствах пашыраць пасевы канюшыны, бабова-злакавых траў, багатых бялком, пратэінам і многімі іншымі карыснымі рэчывамі. Нездарма ў нашым раёне апошнім часам гэтаму надаецца вялікая ўвага. І, без сумненняў, і пры нарыхтоўцы кармоў, і пры кармленні пільную ўвагу патрэбна надаць захаванню тэхналогій.

 

Аляксей ЛАНКУЦЬ, намеснік дырэктара КСУП “Ніва-Барсукі”:

— З інтарэсам паглядзеў па тэлебачанні рэспубліканскі семінар-нараду, які правёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, па пытаннях.

Для мяне тэма развіцця сяла і павышэння эфектыўнасці работы аграрнай галіны заўсёды была блізкая: я з дзяцінства ведаю, што такое жыць на вёсцы, працаваць на зямлі. Мой бацька, Анатоль Леанідавіч, прысвяціў сябе працы ў сельскай гаспадарцы. Па яго слядах пайшоў і я: яшчэ ў школе вырашыў звязаць сваю працоўную дзейнасць з аграрнай галіной, таму і паступіў у Беларускую сельгасакадэмію. Шчыра кажучы, ніколі не пашкадаваў аб сваім выбары.

У сваім выступленні на рэспубліканскім семінары-нарадзе Прэзідэнт Беларусі закрануў самыя розныя і вельмі важныя для аграрыяў пытанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што неабходна мяняць стыль работы і прызвычайвацца да новага часу, пастаянна вучыць і вучыцца. І гэта сапраўды трэба рабіць. На базе нашага сельгаскааператыва напярэдадні веснавых ці ўборачных палявых работ праходзяць семінары-вучобы з удзелам вучоных-аграрыяў. Падчас іх правядзення спецыялісты атрымліваюць шмат карыснай інфармацыі, прымяненне гэтых ведаў на практыцы дазваляе палепшыць культуру землекарыстання, зменшыць расход гаруча-змазачных матэрыялаў, насення і ўгнаенняў, а таксама пры мінімізацыі затрат атрымліваць добрыя ўраджаі сельгаскультур. 

Сёння мала мець якаснае насенне, неабходную колькасць угнаенняў, трэба ўсё гэта “з розумам” пасеяць і ўнесці ў глебу. А тут ужо на першы план выходзіць чалавечы фактар: адказнасць і добрасумленнасць у выкананні даручанай справы павінны стаць нормай для кожнага працаўніка.

Не сакрэт, што вельмі важным фактарам паспяховай дзейнасці любой галіны з’яўляюцца кваліфікаваныя кадры. Але валодаць трывалымі ведамі мала, трэба любіць справу, якой займаешся. Згодны з выказанай Прэзідэнтам заўвагай, што трэба больш строга падыходзіць да адбору абітурыентаў у аграрныя ВНУ краіны: гэта павінны быць юнакі і дзяўчаты, якія ведаюць жыццё і працу на вёсцы, якія зацікаўлены ў тым, каб малая радзіма квітнела, каб родныя нівы радавалі важкімі ўраджаямі. 

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024