Конкурс «Міс Кіраўчанка-2018»: як гэта было — асобы, таленты, тытулы…

Конкурс «Міс Кіраўчанка-2018»: як гэта было — асобы, таленты, тытулы…

Кировчанка-70

 

І зноў у культурным жыцці Кіраўшчыны яркай падзеяй стаў традыцыйны  конкурс прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка”. На гэты раз за ганаровы тытул змагаліся 10 прэтэндэнтак, прычым адразу чатыры вучаніцы СШ №1: Анастасія Самцова, Ганна Акушэвіч, Аліна Фралова, Алёна Перадня, а таксама вучаніцы СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Ксенія Русецкая, Мышкавіцкай СШ — Лізавета Беляшова, Баравіцкай СШ — Алена Куцая, навучэнка Жыліцкага сельгаскаледжа Расіта Маліноўская, мастацкі кіраўнік Любоніцкага СДК Анастасія Сільвястровіч, рэжысёр Цэнтра культуры і вольнага часу Дар’я Дуднік. 

Этапы конкурсу ацэньвала журы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай. А ў зале раённага Дома культуры ўдзельніц актыўна падтрымлівалі балельшчыкі — іх родныя і блізкія, сябры, выкладчыкі і проста гледачы.
Як і належыць конкурсу прыгажосці, сваё месца ў праграме заняло дэфіле: менавіта з яго пачалося знаёмства з прэтэндэнткамі на карону, і далей яны дэфіліравалі па сцэне, дэманстраваўшы дзелавы стыль, цудоўныя і непаўторныя вячэрнія сукенкі.
Але, безумоўна, больш пад­рабязна журы і гледачы маглі даведацца аб дзяўчатах з конкурснага этапа “Візітка”. Пэўныя звесткі загадзя былі атрыманы з размешчанай на сайтах райвыканкама і раённай газеты “Кіравец” міні-прэзентацыі, праводзілася онлайн-галасаванне, але рознабакова паказаць сябе ў канкурсантак была магчымасць менавіта падчас “візіткі”.
Выкарыстоўваючы розныя сродкі — фота, відэа, тэатралізаваныя эпізоды, вершаваныя радкі і прозу, танцы і музыку, удзельніцы пастараліся найбольш поўна расказаць пра сябе, свае захапленні і мары.
Сапраўдны міні-спектакль падрыхтавала разам з сябрамі Ксенія Русецкая. Яна перагорт­вала вузялкі памятных падзей жыцця пад дэманстрацыю адпаведных слайдаў: дзіцячы садок, школа, першы выхад на сцэну з вакальным нумарам, потым — у саставе ўдзельнікаў узорнай студыі юнага ма­дэльера “Жамчужына”, перамогі ў прадметных алімпіядах, конкурсах доследных работ, творчых конкурсах, моманты інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” у клубе “Эрудыт”, каб адказаць сабе на пытанне “Навошта я ў гэтым свеце?” і сцвярджала, што сцэнарый свайго жыцця кожны піша сам, улічваючы парады бацькоў. “Я буду рабіць усё, каб наш свет з кожным днём станавіўся больш светлым і чыстым!” — канстатавала Ксенія напрыканцы свайго выступлення.
Анастасія Самцова прызналася падчас “візіткі”, што Кіраўшчына — самы мілы, цудоўны, яркі куток на свеце.
Захапленні дзяўчат — самыя разнастайныя: гэта танцы, маляванне, што дарэчы, некаторыя з іх паказалі на этапе “Мае таленты”, спорт, фатаграфія, нават футбол (Ганна Акушэвіч) і іншыя.
Гаворачы пра таленты, хочацца асабліва адзначыць Анастасію Сільвястровіч, якая працягвае ўражваць сваімі здольнасцямі ў жывапісу, графічным дызайне: калі праходзіў этап “Ствары свой вобраз”, яна выйшла ў такой сукенцы ўласнай “вытворчасці”, што зала проста “ахнула”! А ў папярэднім этапе прама на сцэне стварыла цудоўны мастацкі твор і паднесла журы: гэта была прыгожая, дзіўная сава.
Тэматыка Года малой радзімы была прапанавана ўдзельніцам у кулінарным конкурсе з адпаведнай назвай “Бабуліна спадчына”. А што на Беларусі можа быць такой спадчынай, як не рэцэпты страў з бульбы? Дзяўчаты рэалізавалі іх у сваіх кулінарных шэдэўрах: драніках на розны смак, бульбяных піражках з начынкай, а Маргарыта Самцова на талерцы з бульбы і зеляніны зрабіла маляўнічую кампазіцыю: вясковую хатку. На прэзентацыю страў канкурсанткі выходзілі ў нацыянальных касцюмах, гучала родная беларуская мова…
Па выніках конкурсу тытул “Міс Кіраўчанка-2018” заваявала Ксенія Русецкая, першай віцэ-Міс стала Дар’я Дуднік, другой віцэ-Міс — Лізавета Беляшова, ёй жа дастаўся Прыз сімпатый гледачоў (галасаванне па гэтай намінацыі праводзілася ў зале падчас конкурснай праграмы). Адразу ў дзвюх намінацыях была адзначана Расіта Маліноўская — “Міс Онлайн” і “Міс Артыс­тызм”, Анастасія Самцова — “Міс Зачараванне”, Ганна Акушэвіч —“Міс Грацыя”, Анастасія Сільвястровіч — “Міс Талент”, Алена Куцая — “Міс Крэатыўнасць”, Аліна Фралова — “Міс Арыгінальнасць”, Алёна Перадня — “Міс Усмешка”.
Шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў канкурсанткам прагучалі ад старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні журы Галіны Слабоднікавай, намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бяляўскай, якія павязалі дзяўчатам адпаведныя стужкі, уручылі ўзнагароды: дыпломы, падарункі, прадастаўленыя раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, райкамам прафсаюза работнікаў АПК, раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь», ПГУП “МарТина-
Имидж”, фірмай “Фаберлик”. “Міс Онлайн” і ўладальніца Прыза сімпатый гледачоў атрымалі сертыфікаты на падпіску на раённую газету “Кіравец” на 2-е паўгоддзе.
Трэба адзначыць, што ў састаў журы былі запрошаны старшыня Беларускай федэрацыі мадэльнага фітнесу і культурызму, прэзідэнт Еўрапейскага аддзялення Сусветнай федэрацыі фітнесу і культурызму Уладзімір Курыльчык, заснавальнік, арганізатар і каардынатар міжнародных конкурсаў спартыўных мадэляў “MODEL FITNESS INTERNATIONAL”, 4-разовая чэмпіёнка свету і 2-разовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы па культурызму, кіраўнік ма­дэльнага дывізіёну Еўропы, дырэктар “Алімпія” атлетык-цэнтра (г.Бабруйск) Валянціна Казлоўская. А яе выхаванцы выступілі на сцэне з уражваючымі нумарамі.
Вось і завяршыўся чарговы конкурс, пакінуўшы ўспаміны, яркія эмоцыі і, магчыма, у некаторых дзяўчат мару аб удзеле ў конкурсе “Міс Кіраўчанка-2019”…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Кировчанка-1

Кировчанка-2

Кировчанка-3

 

Кировчанка-5

Кировчанка-6

Кировчанка-7

Кировчанка-8

Кировчанка-9

Кировчанка-10

Кировчанка-11

Кировчанка-12

Кировчанка-13

Кировчанка-14

Кировчанка-15

Кировчанка-16

Кировчанка-17

Кировчанка-18

Кировчанка-19

Кировчанка-20

 

Кировчанка-22

Кировчанка-23

Кировчанка-24

Кировчанка-25

Кировчанка-26

Кировчанка-27

Кировчанка-28

Кировчанка-29

Кировчанка-30

Кировчанка-31

Кировчанка-32

Кировчанка-33

Кировчанк-34

Кировчанка-35

Кировчанка-36

Кировчанка-37

Кировчанка-38

Кировчанка-39

Кировчанка-40

Кировчанка-41

Кировчанка-42

Кировчанка-43

Кировчанка-44

Кировчанка-45

Кировчанка-46

Кировчанка-47

Кировчанка-48

Кировчанка-49

Кировчанка-50

Кировчанка-51

Кировчанка-52

Кировчанка-53

Кировчанка-54

Кировчанка-55

Кировчанка-56

Кировчанка-57

Кировчанка-58

 

Кировчанка-60

Кировчанка-61

Кировчанка-62

Кировчанка-63

Кировчанка-64

Кировчанка-65

Кировчанка-66

Кировчанка-67

Кировчанка-68

 

 

 

 

Последние новости

Духовность

22 мая – День памяти Святого Николая Чудотворца

20 мая 2026
Читать новость
Духовность

21 мая – Вознесение Господне

20 мая 2026
Читать новость
Единый день информирования

21 мая 2026 года в Кировском районе пройдет Единый день информирования

19 мая 2026
Читать новость
Образование

Когда пройдут последние звонки для выпускников на Кировщине

19 мая 2026
Читать новость
Актуально

Пионерская дружина имени А.Е.Мельникова пополнила ряды БРПО

19 мая 2026
Читать новость
Патриотическое воспитание

Пионерская дружина имени К.П.Орловского встретилась с Лёгкой Галиной — оператором машинного доения ОАО «Рассвет» имени К.П.Орловского

19 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем