Палявая кампанія: з рассветаўскім размахам!

Палявая кампанія: з рассветаўскім размахам!

Р-сяуба-1

Механізатар Дзмітрый Кахновіч і брыгадзір вытворчага ўчастка Сяргей Бяляўскі

Вядомы кожнаму выраз “Увосень — работ восем”, безумоўна, ніколі не страціць сваёй актуальнасці. Але і вясна ў плане сельскагаспадарчых работ ні ў якім разе не саступае, бо ў гэтую пару года, калі пачынае бруіць жыццё пасля зімовага сну, закладваецца аснова будучага ўраджаю, і сяльчане на поўную моц акунуліся ў палявыя клопаты.

Шырокім фронтам разгарнулася веснавая палявая кампанія ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — самай вялікай сельгасарганізацыі ў раёне. Мясцовыя сельгасугоддзі займаюць 12136 га. Большасць з іх — 6810 га — адведзена пад яравую сяўбу сельгаскультур. Каб выканаць усе работы хутка, у аптымальныя тэрміны, тут шчыруюць з сапраўдным размам, які ўключае ў сябе вялікі ланцуг разнастайных тэхналагічных прыёмаў з задзейнічаннем значнай колькасці адказных людзей і сучаснай шматфункцыянальнай тэхнікі. У гэтым карэспандэнты “раёнкі” ў чарговы раз упэўніліся, пабываўшы днямі на розных  участках сельгаставарыства.

Р-сяуба-5

Мікалай Белакурскі

Сяўба сельгаскультур — безумоўна, галоўная задача, якая стаіць перад земляробамі. Як нам паведаміў у размове аграном-хімік Андрэй Скраблевіч, пад яравы збожжавы клін у сукупнасці з зернебабовымі запланавана сёлета адвесці 1695 га. З іх 891 га зойме ячмень, 100 га — авёс і 704 — зернебабовыя. Зараз сяўба вядзецца шпаркімі тэмпамі: па стане на учарашнюю раніцу было ўжо засеяна 1241 га, што складае 74% ад плана. Прычым палі не проста засеяны, а з высокай ступенню якасці, пацвярджаючы  рассветаўскі статус сельгаспрадпрыемства высокай культуры земляробства. А як жа інакш, калі даручана работа найлепшым сейбітам, якія даўно зарэкамендавалі сябе і на гэтым, і на іншых відах палявых работ сапраўднымі асамі, майстрамі справы і не раз станавіліся лідарамі не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і ў рэспубліцы. Ім даручана высокапрадукцыйная тэхніка. Круглыя суткі, пазменна шчыруюць на “Беларусу-3022” Мікалай Белакурскі, які ўзнагароджаны ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”, разам з  Міхаілам Вербенкам. На “Джон Дзіры” засяваюць плошчы Дзмітрый Кахновіч і Мікалай Дрозд, на грудзях якога нядаўна заззяў медаль “За працоўныя заслугі”. У іх кампетэнтнасці, як і ў надзейнасці кіруемых імі трактароў, а таксама пасяўных агрэгатаў “Амазонія” сумненняў няма.

Р-сяуба-2

Валерый Піскуноў

Сяўбе павінны заўсёды папярэднічаць якаснае ворыва і грунтоўная падрыхтоўка глебы. У дзве змены ўзворваецца зямля на палетка : узарана амаль тысяча гектараў. Шчыра працавалі і працуюць Юрый Каранкевіч, Мікалай Бандарэнка, Уладзімір Іваніцкі, Міхаіл Букаты, Канстанцін Пятруша.

Усяго пад яравую сяўбу падрыхтавана 2596 га. З дапамогай розных культыватараў (дыскавых, чызельных, АКШ і інш.) старанна апрацоўваюць глебу Мікалай Комар, Сяргей Пятроў, Сяргей Акуліч, Іван Новікаў,Уладзімір Краўцоў, Васіль Бяляўскі, Сяргей Каванскі, Аляксандр Цітарэнка, Валерый Піскуноў.

Паралельна вядзецца падсеў шматгадовых траў: канюшыны, люцэрны. Віталь Шчэрбіч і Віталь Кашкоў выканалі заданне на 574 га.

Асобна Андрэй Скраблевіч закрануў работы, звязаныя з яго спецыяльнасцю і любімай прафесіяй:

— Без хіміі сёння, — адзначыў тэхнолаг, — не дабіцца высокіх ураджаяў. Мы імкнемся выкарыстоўваць у працэсе вырошчвання сельгаскультур самыя перадавыя, наватарскія распрацоўкі навукоўцаў — сучасныя высокаэфектыўныя хімпрэпараты, якія ўносяцца згодна тэхналогій у розныя перыяды і накіраваны не толькі на рост раслін, але і на забеспячэнне іх спажыўнымі рэчывамі, абараняюць ад хвароб і шкоднікаў…

Р-сяуба-3

Віталь Шчэрбіч заняты на сяўбе сумесі траў пад будучую пашу

Мінеральныя ўгнаенні — азотныя — унесены сёлета на 1617 га. Стараннасцю на гэтым відзе работ вылучаюцца Міхаіл Елісеенка, Юрый Бяляўскі. Значная ўвага з боку хімізацыі надаецца азімым культурам. Яны ў “Рассвеце” па словах Андрэя Скраблевіча, “выйшлі з зімы” добрымі. Падчас масавага раставання снегу толькі нязначная частка аказалася вымакшай, у цэлым жа азімыя збожжавыя, рапс і шматгадовыя травы радуюць. З іх падкормкі рассветаўцы літаральна і распачалі чараду веснавых работ: калі ў грузкія палі трактары яшчэ не маглі “ўлезці”, на дапамогу прыйшла мясцовая авіяцыя. А затым уключыліся ў працэс і механізатары. Акрамя падкормкі робіцца хімпраполка раслін. Актыўна працуюць на унясенні прэпаратаў Валерый Юркавец, Віктар Зайцаў, Аляксандр Міхалап. Супраць шкоднікаў апрацоўваў азімы рапс Артур Філімонаў. Акрамя таго праведзена фунгіцыдная апрацоўка пладовых дрэў ад хвароб і шкоднікаў у садах сельгаставарыства.

Немалаважным момантам павышэння ўраджайнасці разам з мінеральнымі тукамі з’яўляюцца і арганічныя ўгнаенні. Іх таксма шмат вывозіцца і ўносіцца на палі. На ўнясенні арганікі вылучаюцца стараннасцю Аляксандр Кандрацьеў, Аляксандр Іваніцкі, Фёдар Кукубака, Сяргей Міхалап, Аляксандр Пячонка. На пагрузцы заняты Сяргей Акуленка, Леанід Чэкулаеў.

Гаворачы пра механізатараў, нельга не адзначыць і старанную працу вадзіцеляў, якія дастаўляюць да месцаў палявых работ насенне, тукі, вывозяць арганіку. Добрых слоў заслугоўваюць Генадзь Гукаў, Міхаіл Маковіч, Максім Акуліч, Дзяніс Сакабіцкі, Юрый Нескаромны, Віталь Бабіч, Антон Кузняцоў, Сяргей Крапіўніцкі, Аляксандр Бабіч.

Р-сяуба-4

Повар Святлана Глухоўская частуе гарачым абедам механізатара Івана Кавалеўскага

Распачалі ў “Рассвеце” сяўбу цукровых буракоў. Стратэгічная прыбытковая культура даўно зарэкамендаваля сябе на мясцовых палях. Сёлета пасевы будучых салодкіх каранёў зоймуць 260 га. На момант нашага прыезду за сяўбой гібрыдаў цукровых буракоў мы заспелі Івана Кавалеўскага.

На чарзе — агародніна, якая зойме 105 агульных гектараў, і бульбы, якую размесцяць на 300 га. На планавых 60 га ўжо расце цыбуля. Прыступаюць рассветаўцы да сяўбы морквы, высадцы расады капусты, якую падрыхтавалі ў цяплічным камбінаце, а таксама да пасадкі бульбы.

Крыху пазней надыдзе час і кукурузы. Каралева палёў, як звычайна, зойме значныя плошчы, што нядзіўна: у “Рассвеце” — самае вялікае ў раёне пагалоўе жывёлы, таму 2500 га будзе адведзена на зялёную масу, а з 750 га плануецца атрымаць зерне.

Важна адзначыць, што ўсе работы праходзяць зладжана і арганізавана. Працаўнікі, занятыя на веснавых палявых работах, як і ў іншыя перыяды, адчуваюць клопат з боку кіраўніцтва сельгасарганізацыі, прафкама, аддзела ідэалагічнай работы. Прама ў поле дастаўляецца гарачае харчаванне, усе работнікі забяспечаны спецвопраткай, прычым “фірменнай”, рассветаўскай. Належным чынам наладжана работа па ахове працы. Праводзяцца ўнутрыгаспадарчыя спаборніцтвы, па ходу якіх лепшыя працаўнікі заахвочваюцца грашовымі прэміямі.

Як бачым, калейдаскоп веснавых клопатаў у сельгаставарыстве — вялікі і разнастайны. Аднак наладжаны тут рабочы канвеер з усімі складаемымі не дазваляе сумнявацца, што ўсё намечанае будзе выканана якасна і своечасова.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024