Перамаглі кіраўскія выратавальнікі
На базе Жыліцкага сельгаскаледжа прайшлі раённыя спаборніцтвы па міні-футболе. Аб гэтым паведаміў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба раёна Віктар Бялянаў.
У першынстве прынялі ўдзел 6 каманд: райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, фізкультурна-спартыўнага клуба раёна, ААТ “Дабаснянскае” і гаспадароў — сельгаскаледжаўцаў.
Найбольш роўна па турнірнай лесвіцы ўдалося прайсці зборнай РАНС, якая пацвердзіла свой леташні статус каманды-пераможцы. Другое месца занялі футбалісты ААТ “Дабаснянскае”. Замкнула тройку прызёраў каманда ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.