Пра гэта ішла размова на рэспубліканскім семінары-нарадзе па пытаннях развіцця сяла і аграрнага сектара

Пра гэта ішла размова  на рэспубліканскім семінары-нарадзе  па пытаннях развіцця сяла і аграрнага сектара

 

БелыйУладзімір БЕЛЫ, дырэктар Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа:
— Шмат актуальных пытанняў было ўзнята Кіраўніком нашай дзяржавы падчас рэспубліканскага семінара-нарады ў дачыненні да развіцця сяла і аграрнага сектара ў цэлым. Асабіста для мяне, як кіраўніка аграрнай установы адукацыі, вельмі блізкімі з’яўляюцца тэмы навуковых падыходаў у развіцці АПК і падрыхтоўкі кадраў.
Як справядліва адзначыў Прэзідэнт, ад кіраўнікоў і спецыялістаў напрамую залежыць арганізацыя ўсіх вытворчых працэсаў у сельскай гаспадарцы. А каб мець найбольшую эфектыўнасць, таму ж самаму спецыялісту трэба не толькі атрымаць грунтоўныя тэарэтычныя і практычныя веды — ён павінен жадаць працаваць, душой хварэць за справу, быць добра знаёмым з сельскім укладам жыцця і вытворчасцю. Калектыў сельгаскаледжа менавіта так і імкнецца будаваць сваю работу з навучэнцамі.
Зараз ва ўстанове адукацыі займаюцца 318 чалавек на дзённай форме навучання і 185 — на завочнай. Плюс 163 навучэнцы атрымліваюць веды ў філіяле “Кіраўскі прафесійны ліцэй”. Рабяты вывучаюць тонкасці агранаміі, плодаагароднінаводства, вытворчасці, захавання і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, а таксама кіравання АПК і інш. Спецыяльнасці — безумоўна, вельмі запатрабаваныя на сяле.
Да нас, акрамя маладых людзей Кіраўшчыны, едуць вучыцца з розных куткоў Беларусі. Адзначым, што большасць нашых навучэнцаў прыязджаюць менавіта з сельскай мясцовасці, а, значыць, яны не па чутках знаёмыя з працай на зямлі, паспелі яе палюбіць. У такіх больш шанцаў вярнуцца да гэтай працы, але ўжо ў якасці спецыяліста, і замацавацца ў сваёй прафесіі, знайсці сябе ў ёй.
Лічу, што атрымаць падчас вучобы грунтоўныя тэарэтычныя веды, безумоўна, вельмі важна. Але неабходна таксама, як кажуць, набіць руку. Таму значная ўвага ў каледжы надаецца набыццю навучэнцамі практычных навыкаў. Прычым не толькі на эксперыментальных плошчах непасрэдна навучальнай установы. Сучасныя сельгас­машыны вывучаюцца на базе вядомых гаспадарак Магілёўшчыны: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Кіраўскага, СВК “Гігант” Бабруйскага, УКСП “Дабраволец” Клічаўскага раёнаў. У нашых навучэнцаў ёсць магчымасць не толькі пабываць у якімсьці канкрэтным сельгаспрадпрыемстве, але і, як правіла, у далейшым, пасля завяршэння вучобы ў каледжы, працаўладкавацца ў тую гаспадарку, дзе праходзіла практыка. Гэта мэтанакіраваная работа, якая наладжана такім чынам, каб і ў гаспадарцы пазнаёміліся з будучым спецыялістам, і выпускнік загадзя ведаў месца сваёй будучай работы, адаптаваўся ў працоўным калектыве, вывучыў у поўным аб’ёме свае службовыя абавязкі. І ў такім выпадку куды большы працэнт верагоднасці, што малады спецыяліст застанецца на сяле і будзе прыносіць карысць дзяржаве, а не пачне, як гаворыцца, шукаць іншага хлеба.
Немалаважны той факт, што ў сярэднім 25% навучэнцаў каледжа падчас вучобы ў ім “уваходзяць у смак” і пасля паспяховага заканчэння сярэдняй адукацыйнай установы працягваюць атрымліваць веды на вышэйшай ступені — у ВНУ. Мы, як пастаўшчыкі кадраў, цесна супрацоўнічаем з Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміяй, Гомельскім дзяржаўным аграрна-эканамічным універсітэтам, Магілёўскім універсітэтам харчавання, Бранскай сельгас­акадэміяй Расійскай Федэрацыі.
Да нас прыходзіць вялікая колькасць рабят, якія першапачаткова матываваны ў сваім выбары. Галоўнае для кожнага чалавека — знайсці сваё прызванне ў жыцці. Наш каледж многім дапамог гэта зрабіць.

Последние новости

Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Могилёве прошел V Международный молодежный форум «Что ты сделал для Родины»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Подтверждение почетных наименований состоялось в Кировском районном Доме культуры

24 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем