Першая чарга МТК “Мышкавічы” ўведзена ў строй

Першая чарга МТК “Мышкавічы” ўведзена ў строй

МТК-2

МТК-3

МТК-1

Паўсюль чысціня і парадак, дагледжаная і сытая жывёла, поўныя кармавыя сталы. Такая карціна паўстала перад вачамі журналістаў “раёнкі”, калі яны наведаліся на новы малочна-таварны комплекс “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дзе ўведзена ў строй дзеючых першая чарга аб’екта.

Ён уражвае не толькі сваімі маштабамі, але і рэкорднымі тэрмінамі будаўніцтва. Складана ўявіць, што ўсяго за год у чыстым полі вырас цэлы комплекс жывёлагадоўчых памяшканняў, пабудаваны траншэі для захоўвання кармоў і многае іншае. Тут будзе забяспечаны замкнёны цыкл вытворчасці — ад нараджэння цяля да яго ўводу ў асноўны статак.

Пазнавальную экскурсію па аб’екце і каментарыі па рабоце аднаго з самых адказных участкаў — радзільнага аддзялення — давала галоўны заатэхнік сельгаставарыства Юлія Красева.

Па словах спецыяліста, новы МТК — гэта сфера высокіх тэхналогій у жывёлагадоўлі. Увядзення ў строй дзеючых менавіта радзільнага аддзялення вельмі чакалі. Уся праца тут максімальна механізавана. Па-першае, створаны камфортныя ўмовы працы і адпачынку для тых, хто даглядае жывёлу, а па-другое, цялушкі ў перыяд чакання прыплоду ўтрымліваюцца ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Захацелася рагулі масаж — калі ласка, для гэтых мэт тут усталяваны спецыяльныя прыстасаванні-часалкі, якія, да слова, практычна ніколі не стаяць “без справы”, захацелася папіць ці паесці — усё ў крокавай даступнасці, прычым зімой вада для паення будзе падагравацца, а кармавыя сталы маюць спецыяльнае пакрыццё, каб кармы не акісляліся. У памяшканні заўсёды светла, гэтага дабіліся з дапамогай полікарбанатнага даху, свежае паветра паступае з вокнаў, на якіх устаноўлены спецыяльныя шторкі, якія ў выпадку халоднага надвор’я будуць апускацца.

Як адзначыла галоўны заатэхнік, на дадзеным этапе яны інтэнсіўна працуюць над запаўненнем радзільнага аддзялення “жыхаркамі”. Разлічана яно на 320 галоў, пакуль тут утрымліваецца 213 цялушак. Жывёла расстаўлена па секцыях, згодна перыядаў да расцёлаў. Уся яна знаходзіцца пад кругласутачным наглядам.

Асаблівая ўвага надаецца збалансаванасці кармоў, здароўю цялушак, а таксама будучага прыплоду. Для гэтага жывёла своечасова вакцынуецца, атрымлівае вітамінна-мінеральныя комплексы, якія не толькі падмацоўваюць здароўе, але і аказваюць падтрымліваючы для арганізма эфект. Прычым кантроль за ўсімі гэтамі працэсамі вельмі строгі. Рассветаўцы ўсё робяць для таго, каб атрымаць у будучым высокаўдойных кароў і здаровых, з моцным імунітэтам цялят.

Дарэчы, для нованароджаных, якіх з пачатку функцыянавання комплексу тут ужо з’явілася 19 галоў, таксама створаны асабістыя ўмовы: для кожнага — індывідуальны станок з лямпай для абагрэву, малышам абавязкова будзе выпайвацца малодзіва, якое дазволіць умацаваць імунітэт.

Побач з радзільным аддзяленнем запланавана будаўніцтва прафілакторыя для цялят на 290 галоў, дзе для іх плануецца стварыць максімальна камфортныя ўмовы, якія, спадзяюцца жывёлаводы, дазволяць дабіцца  высокай захаванасці маладняку. Пакуль жа ўсе цяляты будуць знаходзіцца ў радзільным аддзяленні да 70-дзённага ўзросту, а затым пераводзіцца на дарошчванне на іншыя фермы.

Але не толькі пра жывёлу клопат кіраўніцтва сельгаставарыства. Для работнікаў дадзенага МТК таксама ствараюцца належныя ўмовы: гардэробныя, асобна для мужчын і жанчын, пакой прыёму ежы, санвузлы, душавыя.  

Даільная зала на 10 галоў, дзе будзе ажыццяўляцца раздой, абсталявана ўсім неабходным для арганізацыі працэсу. Маецца таксама перанасная даільная ўстаноўка. Роля чалавека тут максімальна мінімізавана.

Безумоўна, сучасную жывёлагадоўлю немагчыма ўявіць без электронных сістэм кіравання статкам. У радзільным аддзяленні кожная цялушка мае спецыяльны ашыйнік, на вушах — біркі, з іх дапамогай уся інфармацыя аб жывёле будзе занесена ў камп’ютэарную базу.

У малочным блоку ўстаноўлены вялізныя ёмістасці, прызначаныя для захоўвання малочнай прадукцыі. Прычым, калі здарыцца, што жывёла захварэе, то такое малако будзе даіцца ў асобную ёмістасць. Увесь працэс даення і захоўвання малака наладжаны ў адпаведнасці з сучаснай тэхналогіяй цеплаперадачы, якая мае назву рэкуперацыя. Для выпрацоўкі цеплаэнергіі тут выкарыстоўваецца малако, якое пры астыванні награвае ваду для бытавых патрэб.

Сочыць за ўсім працэсам работы радзільнага аддзялення начальнік МТК “Мышкавічы” Ларыса Бародзіч. Па спецыяльнасці яна — ветурач, спецыяліст вопытны, працавала на розных жывёлагадоўчых аб’ектах “Рассвета”.

Штат, які займаецца абслугоўваннем радзільнага аддзялення, пакуль невялікі. Акрамя начальніка працуе яшчэ чатыры чалавекі: аператар машыннага даення Валерый Абрамовіч, слесар Андрэй Грышчанка, вартаўнік Вадзім Гарачкоў, дзённы дзяжурны Аліна Голікава.

Як адзначыла Ларыса Бародзіч, усе работнікі разумеюць адказнасць таго, што ў тым ліку і ад іх асабістага ўкладу залежыць колькасць прыплоду БРЖ на дадзеным аб’екце, і наколькі высокапрадукцыйнай у будучым будзе карова. Таму дысцыпліна вельмі строгая, а даручаная справа выконваецца добрасумленна. 

Хуткімі тэмпамі вядуцца будаўнічыя і наладачныя работы на МТК “Мышкавічы”. З поўным уводам яго ў строй дзеючых рассветаўцы спадзяюцца не толькі павысіць аб’ёмы і палепшыць якасць атрымліваемай малочнай прадукцыі, і тым самым узмацніць сваё фінансава-эканамічнае становішча, але і нарасціць пагалоўе БРЖ, забяспечыць неабходнай сыравінай біягазавую ўстаноўку, павялічыць колькасць новых рабочых месцаў.

На здымках: вартаўнік Вадзім Гарачкоў, аператар машыннага даення Валерый Абрамовіч, слесар Андрэй Грышчанка; на новым МТК “Мышкавічы” жывёлагадоўчы працэс ад нараджэння цяля да ўводу яго ў асноўны статак плануецца наладзіць з прымяненнем сучасных тэхналогій.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024