Школьнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева — чэмпіёны ў дзясяты раз запар!

Школьнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева — чэмпіёны ў дзясяты раз запар!

Спартак-1

У дзясяты раз запар перамогу ў раённай круглагадовай Спартакіядзе школьнікаў атрымала каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева!

Завяршылася чарговая раённая круглагадовая Спартакіяда школьнікаў. Апошнім відам стала мнагаборства “Здароўе”, спаборніцтвы па ім прайшлі на базе СШ №1. Аб гэтым расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета раёна Людміла Ісакава.

Рэзультаты падводзіліся ў дввюх групах, на якія былі падзелены каманды, зыходзячы з колькасці вучняў у школах. У праграму спаборніцтваў былі ўключаны стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне на перакладзіне  (хлопчыкі), адцісканне ад падлогі (дзяўчынкі), бег на 30 м, а таксама на 1000, 1500 і 3000 м у залежнасці ад узросту.

У групе “А” перамогу атрымалі гаспадары — вучні СШ №1 (настаўнік А.С.Каранкевіч). Другое месца заняла каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (В.І.Вароніч). Замкнулі тройку прызёраў рабяты з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага (С.М.Садоўнікаў). У групе “Б” першае месца заваявала каманда Жыліцкай СШ (У.У.Лугін), другое і трэцяе месцы адпаведна занялі каманды Чыгірынскай (С.А.Іваніцкі) і Любоніцкай СШ (Л.П.Багданава).

Спартакіяда праходзіла на працягу ўсяго навучальнага года. Рабяты спаборнічалі ў 6 абавязковых відах і 9 па выбару. Сярод іх — мнагаборствы “Абаронца Айчыны” і “Здароўе” (летнія і зімнія), “Снежны снайпер” (у трох узроставых групах), валейбол, футбол, шахматы, шашкі, стральба, плаванне, лёгкая атлетыка, настольны тэніс. Упершыню было ўведзена выкананне нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, юныя спартсмены Кіраўшчыны прымалі ўдзел ва ўсіх запланаваных абласных спаборніцтвах.

Найбольш роўна і стабільна зноў выступіла дружная каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Набраўшы ў агульнай колькасці 1110 ачкоў, выхаванцы настаўніка фізічнай культуры і здароўя Валерыя Вароніча ў 10 раз запар (!) аказаліся пераможцамі. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна зборныя СШ №1 і Мышкавіцкай СШ (настаўнік А.М.Якавец).

Асобныя рабяты дабіліся поспехаў на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Так, вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева і Мышкавіцкай СШ уваходзілі ў састаў зборнай каманды Магілёўшчыны і сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па выкананні нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Вучань  Дабаснянскага ВПК ДС-СШ Кірыл Шамедзька ў ліку 10 мацнейшых юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросаў стаў удзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў па мнагаборству “Абаронца Айчыны”.

Варта адзначыць яшчэ некаторых юных спартсменаў. Па выніках спаборніцтваў у асабістым першынстве на абласных і рэспубліканскіх этапах спаборніцтваў па мнагаборстве “Абаронца Айчыны”, плаванні, лёгкай атлетыцы, выкананні нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, стральбе пераможцамі станавіліся Максім Няйштэтар, Антон Савіцкі, Аляксей Хархалёў, Алеся Дырыкава, Дзіяна Будніцкая з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Вольга і Кірыл Прыходзькі, Аляксандр Аляксееў з СШ №1, Аляксандр Бяляўскі з Мышкавіцкай СШ.

Спартак-3

Кірыл Шамедзька

Спартак-4

Спартак-2

 

Последние новости

Единый день информирования

21 мая 2026 года в Кировском районе пройдет Единый день информирования

19 мая 2026
Читать новость
Образование

Когда пройдут последние звонки для выпускников на Кировщине

19 мая 2026
Читать новость
Актуально

Пионерская дружина имени А.Е.Мельникова пополнила ряды БРПО

19 мая 2026
Читать новость
Патриотическое воспитание

Пионерская дружина имени К.П.Орловского встретилась с Лёгкой Галиной — оператором машинного доения ОАО «Рассвет» имени К.П.Орловского

19 мая 2026
Читать новость
Патриотическое воспитание

Пионерская дружина имени К.П.Орловского отметила День пионерской дружбы

19 мая 2026
Читать новость
Общество

Жить в согласии и поддержке: принцип семьи Белявских из агрогородка Барсуки

19 мая 2026
Читать новость