1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей
Рашэнне аб устанаўленні Міжнароднага дня абароны дзяцей было прынята Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыяй жанчын на спецыяльнай сесіі ў лістападзе 1949 года ў сталіцы Францыі — Парыжы. Гэты дзень — своеасаблівы напамін дарослым аб неабходнасці захоўваць і абараняць правы дзяцей, выхоўваць іх дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, даць ім магчымасць развівацца ў спрыяльных умовах.
На здымку: выпускнікі дзіцячых ясляў-садка №2 — будучыя першакласнікі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.