Цікавая экскурсія па Жылічах
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для актывістаў раённых арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і Беларускага Фонду міру была арганізавана экскурсія ў аграгарадок Жылічы. Сродкі для гэтага мерапрыемства, прысвечанага Году малой радзімы, выдаткавала абласная арганізацыя Фонду міру.
Як паведаміла рэдакцыі старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук, удзельнікі паездкі пабывалі на мясцовых могілках, усклалі вянкі да магіл былых старшынь Жыліцкай пярвічнай ветэранскай арганізацыі В.А.Герасімовіча і В.В.Мароза, а таксама воіна-афнганца А.Л.Ядлоўскага, ушанавалі іх памяць мінутай маўчання.
Цікавай была экскурсія па Жыліцкім гістарычным комплексе-музеі, якую правяла Ларыса Забелава.
Адбылася змястоўная гутарка за салодкім сталом па пытаннях работы ветэранскіх пярвічак, актывістаў Фонду міру, па іншых тэмах.
Фота Віктара Крэса.