Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны прадстаўнікам Кіраўшчыны

Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны прадстаўнікам Кіраўшчыны

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Цырымонія прайшла 27 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі.

У ліку ўзнагароджаных — прадстаўнікі Кіраўшчыны.

Награжденные-2

Згодна распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3.03.2018 №63 рп аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Бутараву за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значныя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці.

Награжденные-1

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №176 ад 11 мая 2018 года медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.

У спісе ўзнагароджаных больш за 160 чалавек. Гэта вучоныя, сацыяльныя работнікі, урачы, выкладчыкі, работнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, дарожныя работнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, дзяржаўныя служачыя, творчая інтэлігенцыя. Яны ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што сярод узнагароджаных вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу. “Шмат гадоў таму Беларусь зрабіла стаўку на развіццё сельскай гаспадаркі. Час паказаў, што выбар гэты быў абсалютна правільным. Мы поўнасцю забяспечылі сябе прадуктамі харчавання, Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці харчавання насельніцтва, і гэта прызнаюць міжнародныя эксперты. Забяспечваючы патрэбнасці ўнутранага рынку, беларускія прадпрыемствы захоўваюць і свае экспартныя пазіцыі. Мы зарабляем на экспарце прадуктаў харчавання больш за $5 млрд у год, задача давесці гэты паказчык да $7 млрд. Нашы прадукты харчавання пастаўляюцца на рынкі больш як 60 краін свету”, – растлумачыў ён.

Па матэрыялах БелТА.

Фота БелТА.

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024