Касавіца — прыбытку крыніца: працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” шчыруюць на палявых абшарах

Касавіца — прыбытку крыніца: працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” шчыруюць на палявых абшарах

Рассвет косит-3

У сельгасарганізацыях раёна актыўнымі тэмпамі працягваецца нарыхтоўка кармоў для будучага зімова-стойлавага перыяду грамадскага пагалоўя. Сяльчане спяшаюцца: аптымальныя трміны для назапашвання кармоў першым укосам падыходзяць да завяршэння, і, калі не паспець скасіць травы менавіта ў першую дэкаду чэрвеня, можна потым страціць на спажыўных рэчывах…

Заўчарашняя выязная камандзіроўка супрацоўнікаў рэдакцыі была вызначана загадзя: сенажаці ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Нас цікавіла, як ідуць справы з назапашваннем кармоў у самай буйной гаспадарцы раёна з самым вялікім пагалоўем: як-ніяк, а падчас зімоўкі, ды і не толькі ў гэты перыяд, трэба накарміць, прычым якасна, больш з 8,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Такая колькасць, безумоўна, патрабуе ўнушальных рэзерваў.

У гэты дзень асноўныя работы вяліся непадалёк ад Валосавіч. Яшчэ здалёк на пад’ездзе да поля ў вочы кінулася стракатая карціна, якая нагадвала вайсковыя манёўры, раскінутыя на вялікім плацдарме. У розных накірунках поле вымярала тэхніка. І, здавалася б, кожны займаўся непасрэдна сваёй канкрэтнай работай, але ўсе разам рабілі адну вялікую справу.

Рассвет косит-1

Вось на хвілінку прыпыніўся камбайн КВК-800. Механізатар Ігар Жалдак, які здрабняе зялёную правяленую масу, толькі-толькі загрузіў ёю чарговы ПІМ. Але перавесці дух асабліва няма калі: чарговая машына “падстаўляецца” пад стралу кормаўборачнай машыны. Насустрач імкліва рухаецца другая пара: вопытны Міхаіл Вербенка на ВІХ-700 напаўняе побач ідучы “Беларус” з прычэпам, кіруе якім Дзмітрый Кахновіч. Па рэйсу ад аднаго ўскрайку поля да другога — і поўны прычэп. І зноў становіцца побач з камбайнам наступная машына. Усяго на адвозцы сянажнай масы занята 8 адзінак тэхнікі. Акрамя названага Дзмітрыя Кахновіча, імкліва завіхаюцца на полі на трактарах з ПІМамі Аляксандр Гутараў, Юрый Казакоў, Віталь Шчэрбіч, Уладзімір Краўцоў, Юрый Бяляўскі, а таксама на МАЗах Максім Акуліч і Валерый Шчэрбіч. На нагах, дакладней, на калёсах механізатары і вадзіцелі з 7 гадзін раніцы і завяршаюць работу а 20 гадзіне ўвечары.

Рассвет косит-2

У зоне непасрэдных дзеянняў сустракаем першага намесніка дырэктара сельгаставарыства Аляксандра Жылінскага, а таксама брыгадзіра вытворчага ўчастка Сяргея Бяляўскага, якія, як і належыць камандзірам падчас манёўраў,  уважліва сочаць за працэсам, карэкціруюць дзеянні падчаналеных, калі ў тым ёсць патрэба.

— Першым укосам, — кажа галоўны тэхнолаг палёў, — нам, згодна даведзенага задання, трэба нарыхтаваць асноўны запас сенажу: 17 з 25 тыс.т да плана. Сена імкнемся на першым этапе касавіцы назапасіць не менш, чым 1,5 тыс.т, а агульны план — 2 тыс.т. Так што, паслябляцца няма ні часу, ні рэзону: упусціш момант — не нагоніш потым. Тым больш, што травастой выдаўся добры. На сянаж адбіраем травы з пашавых плошчаў, а таксама з палепшаных сенакосных. На сена ідуць лугавыя травы. Сянажнай масай ўжо заняты 3 траншэі: на МТК “Кірава”, “Стаўпішчы” і новым комплексе ў Мышкавічах. Зараз закладваем сянаж у Валосавічах, затым яма будзе сфарміравана ў Казулічах. Паралельна з закладкай у траншэі частку зялёнай масы — 600 т — запрэсавалі ў рулоны і закансервавалі ў палімерную ўпакоўку. Гэтую работу прадоўжым і падчас другога ўкосу. На ўчарашнюю раніцу ў сельгаставарыстве назапашана 11300т. сенажу і 769 т. сена.

…А мы рушым далей да нізіны, дзе завіхаецца іншая тэхніка. Едзем прама па скошаным полі: яно роўнае, і нават для рэдакцыйнай легкавушкі няма ніякіх перашкод. Праязджаем побач з пажарнай машынай, якая на ўсялякі выпадак знаходзіцца на месцы работ. На суседнім участку працуюць трактары больш лёгкія і шпаркія. Яны ператвараюць травастой у пракосы і рыхтуюць іх для далейшага здрабнення на сянажную масу.

Першымі ў справу ўступаюць МТЗ-82 з касілкамі КПР-9 — лічба азначае 9-мятровы захоп травяной паласы. Працуюць механізатары парамі: Мікалай Дрозд з Аляксандрам Цітарэнкам, Юрый Асташоў з Мікалаем Белакурскім, Сяргей Пятроў з Валерыем Піскуновым, Аляксандр Кандрацьеў з Іванам Салановічам. Адзін з касцоў пачынае працаваць з 4 раніцы, удзень яго змяняе напарнік, які завяршае рабочы дзень у 22 гадзіны, калі сцямнее. Карацей, скошваюцца травы на працягу ўсяго светлавога дня.

Нядоўга скошаная маса ляжыць нерухома. Густыя радкі падварушваюць Віктар Зайцаў і Іван Бяляўскі. Яшчэ некалькі гадзін — і, калі ласка: правяленую масу можна здрабняць…

Неўзабаве тэхніка, занятая на полі, хутка згрупавалася да аднаго месца. Гэта надышоў час абеду. Да слова, гарачым харчаваннем усе механізатары і вадзіцелі, якія заняты на палявых работах, забяспечаны двойчы на дзень, а тыя, хто пачынае працаваць зусім уранні, атрымліваюць яшчэ і сняданак.

Рассвет косит-4

…Накіроўваемся бліжэй да Валосавіч. Тут разгарнуўся сенакос. На самой касьбе задзейнічаны тыя ж асобы, што мы назвалі вышэй. А далей уступае ў   справу сямейны дуэт Фаміных. Сын Сяргей з граблямі ГВР-630 варушыць сена, бацька Іван з граблямі “Кrone” фарміруе валкі. Свежае духмянае сена скатваюць у рулоны Ігар Несцяровіч і Міхаіл Букаты. Рулоны гэтыя, якія на спецыяльных пляцоўках нагадваюць антычныя піраміды, адвозяць да месцаў складзіравання (у Цейкавічы і Валосавічы) Аляксандр Іваніцкі і Аляксандр Краўцоў, а “піраміды” на пагрузчыку выкладвае на іх тэхніку яшчэ адзін прадстаўнік дынастыі Фаміных — Уладзімір.

Рассвет косит-6

Наш далейшы шлях ляжыць непасрэдна праз Валосавічы на ўскраек вёскі, дзе каля малочна-таварнага комплексу вядзецца закладка сянажнай траншэі і куды накіроўваюцца з поля адзін за адным трактары і аўтамашыны з зялёнай масай. Адразу двума магутнымі адзінкамі тэхнікі трамбуюць яе Леанід Чыкулаеў на ТО-342 і Фёдар Кукабака на К-700. Апошні з іх працуе пазменна з Алегам Паўлюцам, які займае месца ў кабіне позна ўвечары і працуе да рання. За працэсам закладкі, захаваннем тэхналагічных нормаў  пастаянна вядзецца кантроль з боку зааветспецыялістаў і ўчотчыкаў.

Рассвет косит-5

Вось такі атрымліваецца корманарыхтоўчы канвеер, галоўнай мэтай якога з’яўляецца перспектыва ў выглядзе будучых надояў і прываг.

Але ніяк у нашым рэпартажы — хоць некалькімі радкамі — нельга не закрануць і іншыя віды работ, якія ў гэты час планамерна вядуць рассветаўцы. Тым больш, што на палетках і пасевах па ходу руху мы назіралі, як там таксама завіхаюцца людзі і тэхніка. Як адзначыў у размове Аляксандр Жылінскі, актыўна праводзіцца зараз хімпраполка і падкормка кукурузы, даглядаюцца бульба і агародніна, апрацоўваюцца фунгіцыдамі азімыя і яравыя культуры. Шчыруюць на гэтых участках Артур Філімонаў, Міхаіл Елісеенка, Аляксандр Міхалап, Валерый Юркавец. Дапамагаюць ім з падвозам вады Уладзімір Карпінскі, Міхаіл Маковіч, Генадзь Бяляўскі.

Набіраюць моц культуры на палях. А, як гавораць самі сяльчане, калі б яшчэ прырода крыху дапамагла дожджыкамі, якіх ужо працяглы час не назіраецца, то гэтая дапамога была б вельмі істотная…

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024